28 декабря 2025, воскресенье, 4:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Купалаўцы апублікавалі трэйлер новых «Тутэйшых»

1
Купалаўцы апублікавалі трэйлер новых «Тутэйшых»
Фото: «Наша Ніва»

Прэм’ера да стагодзьдзя тэатру адбудзецца онлайн 12 кастрычніка.

Звольненыя акторы-купалаўцы апублікавалі трэйлер новых «Тутэйшых».

«Можна забраць у нас будынак, але ў нас нельга забраць Янку Купалу. На вялікіх ростанях перамен мы адзначаем стагоддзе тэатра: за нашымі спінамі – пакаленні купалаўцаў, перад нашымі вачыма – вы, нашы гледачы. Рэпетыцыя «Тутэйшых» адбылася, і мы рады паведаміць, што відэапрэм’еру мы пакажам усім беларусам. Бо мы ані з усходу, ані з захаду, мы тут і цяпер. Праз сто гадоў пасля напісання гэта ўсё яшчэ неверагодна актуальная гісторыя пра нас саміх. І толькі нам вырашаць, якім будзе фінал.

Рыхтуйце вашыя экраны і сэрцы!

Прэм'ера на нашым ютуб-канале 12 кастрычніка а 19й гадзіне», - паведамілі акторы.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях