4 мая 2024, суббота, 14:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Медыкі назвалі самы распаўсюджаны сімптом заражэння «дэльта»-штамам каранавіруса

Медыкі назвалі самы распаўсюджаны сімптом заражэння «дэльта»-штамам каранавіруса

Прыкметы інфікавання адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, ці прышчапіўся пацыент ці не.

Вакцынаваныя ад COVID-19 людзі ў выпадку заражэння каранавірусам пасля прышчэпкі не толькі паведамляюць пра больш лёгкае цячэнне захворвання, але ў іх таксама трохі адрозніваюцца сімптомы, калі параўнаць з непрышчэпленымі.

Пра гэта сведчаць вынікі новага супольнага даследавання навукоўцаў з Каралеўскага каледжа Лондана, Гарвардскага і Стэнфардскага ўніверсітэтаў.

Даследчыкі ўдакладнілі, што ў пяцёрку самых распаўсюджаных сімптомаў сярод вакцынаваных пацыентаў уваходзяць: галаўны боль, смаркачы, чханне, боль у горле, страта нюху. Пры гэтым самая частая прыкмета COVID-19 - гэта галаўны боль. Гэты ж сімптом найбольш часта сустракаецца і ў непрышчэпленых у выпадку інфікавання.

Што ж тычыцца сімптомаў «дэльты» у непрышчэпленых, то топ-5 выглядае так: галаўны боль, боль у горле, смаркачы, высокая тэмпература, пастаянны кашаль.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях