11 мая 2024, суббота, 4:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«На Беларусі Бог жыве!»

1
«На Беларусі Бог жыве!»

Фотарэпартаж з традыцыйнага фэсту ў Будславе.

1 і 2 ліпеня адбыўся традыцыйны фэст у Будславе, паведамляе "Радыё Рацыя".

Ля сценаў зноў адкрытага пасля рамонту Будслаўскага касцёлу значэнне ўрачыстасці адзначыў Арцыбіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі: – Ад вякоў, ад 5 стагоддзяў, народ тут, перад Маці Божай Будслаўскай просіць, каб яна нас сцерагла. Тое, што мы сёння бярэм удзел у гэтай святой імшы – доказ таго, што нашыя продкі і мы слухаем Ісуса. Ні хваробы, ні іншыя ліхалецці не забароняць нам прыйсці сюды.

Паводле падлікаў арганізатараў традыцыйнай ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай, найменш 20 арганізаваных пілігрымак прыбылі сёлета на Будслаўскі фэст. У іх узялі ўдзел больш за 1 700 асобаў.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях