У Беларускай прасторы «Робім разам» адбылася прэс-канферэнцыя
- 21.12.2024, 9:46
- 1,488

Асабліва ажыўлена было пры абмеркаванні пытання па вызваленні палітвязняў.
У асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб – афіцыйная назва Беларускай прасторы «Робім разам» – адбылася справаздачная прэс-канферэнцыя, на якой прысутнічалі журналісты і зацікаўленыя людзі, перадае «Радыё Рацыя».
На сустрэчу прыйшло больш 30 чалавек. Прэс-канферэнцыя прайшла вельмі ажыўлена.

Асабліва пры абмеркаванні пытання па вызваленні палітвязняў, – гаворыць кіраўнік Хаба Сяргей Бульба:
– Cябры нашай асацыяцыі прымаюць актыўны ўдзел у змаганні за вызваленне палітвязняў унутры Беларусі. Што мы робім? Што робяць нашыя сябры? Што мы можам зрабіць разам супольнымі намаганнямі?

Вялікую зацікаўленасць выклікала другая частка прэс-канферэнцыі, дзе гаварылася пра пазіцыю адносна магчымай страты памяшкання на Канстытуцыі, 6. Нездаровая атмасфера вакол асацыяцыі «Беларускі Моладзевы Хаб» з боку некаторых дэмсіл можа прывесці да канчатковай страты памяшкання, гаворыць удзельніца сустрэчы Таццяна:


– Адбываецца сутыкненне розных сілаў у беларускай эміграцыі. Гэта патрэбна ў першую чаргу рэжыму. І самае галоўнае – спецсужбам Беларусі, цяперашняму КДБ. Бо зараз ідзе атака па ўсіх франтах, менавіта з боку КДБ, на яшчэ большы раскол, чым ён ёсць.
Скончылася прэс-канферэнцыя аптымістычна: запрашэннем кіраўніцтва на святкаванне Новага году 31 снежня на 22-ю гадзіну па беларускім часе на Канстытуцыі, 6.