1 сентября 2024, воскресенье, 1:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

3
Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава
ВАСІЛЬ БЫКАЎ

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў.

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава абвясціў 12 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская. Прыз — выданне кнігі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Аўтарам прапаноўваецца даслаць рукапіс сваёй кнігі, анатацыю на яе, сваё фота і кароткую біяграфію на адрас bellit.info@gmail.com. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца. Дэдлайн падачы заявак — 1 чэрвеня 2024 года.

Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях