18 июня 2024, вторник, 15:01
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Кангрэсе ЗША прайшлі слуханьні пра беларускіх палітвязьняў

3
У Кангрэсе ЗША прайшлі слуханьні пра беларускіх палітвязьняў

Былі разгледжаны канкрэтныя выпадкі, у тым ліку сытуацыя з Палінай Шарэнда-Панасюк.

13 чэрвеня ў Вашынгтоне адбыліся слуханьні аб сытуацыі зь беларускімі палітвязьнямі.

Падчас слуханьняў вывучаюць асноўныя прычыны палітычнага зьняволеньня, разгледжаны канкрэтныя выпадкі, якія выклікаюць занепакоенасьць, і вызначаны стратэгіі прыцягненьня да адказнасьці, перадае «Радыё Свабода».

Таксама разглядаюць амэрыканскія і глябальныя стратэгіі, каб пацьвердзіць калектыўную рашучасьць абараняць правы і годнасьць усіх людзей, незалежна ад іх палітычных перакананьняў, грамадзянскай актыўнасьці або іншых прыхільнасьцяў, гаворыцца на сайце амэрыканскай камісіі бясьпеки і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Выступоўцы:

Сьвятлана Ціханоўская;

Тоўргільтур Сюна Айварстоўхтыр, генэральная дакладчыца ў справах палітычных зьняволеных Рады Эўропы;

Ані Ўілкакс Баядж’ян, віцэ-прэзыдэнтка з палітыкі і прапаганды Freedom House.

У сваім выступленьні Ціханоўская заявіла, што сёньня Беларусь нагадвае вялікую клетку, у якую яе ператварыў рэжым Лукашэнкі. Яна нагадала пра рэкляму, якую КДБ пускаў на YouTube зь відэа пра палітычных вязьняў, з прапагандай палітычнага перасьледу. Таксама беларуская палітык згадала рэжым інкамунікада, у якім жывуць многія вядомыя палітвязьні, у тым ліку яе муж Сяргей Ціханоўскі. Яна сказала, што дзеці працягваюць пісаць бацьку лісты, але ніколі не атрымліваюць адказу. Таксама ніякіх зьвестак няма ад Ігара Лосіка, Максіма Знака, Віктара Бабарыкі і іншых.

Таксама Ціханоўская нагадала грамадзтву з трыбуны ў Вашынгтоне, што многія людзі знаходзяцца ў зьняволеньні з палітычных прычынаў, нягледзячы на сур'ёзныя хваробы. Небясьпечным застаецца нават карыстаньне беларускай мовай.

Таксама Ціханоўская агучыла свае просьбы да амэрыканскіх палітыкаў:

«Ціснуць на рэжым з мэтай вызваленьня палітвязняў. Павялічыць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцам і сем’ям рэпрэсаваных.

Мы павінны прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Судзьдзі, пракуроры, начальнікі калёній, прапагандысты, Лукашэнка і ўсе яго набліжаныя. Яны павінны ведаць, што кожнае злачынства будзе задакумэнтавана.

Трэба прыняць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў і Сэнат. Прызначыць спэцпрадстаўніка па Беларусі. Нам патрэбен голас ураду ЗША, каб трымаць Беларусь на парадку дня. Беларусам патрэбнае лідэрства ЗША, каб дапамагчы вызваліць палітвязьняў».

«Ахвяруючы нават 5 эўра на патрэбы ўкраінскага войска, можна апынуцца на 5 гадоў у турме, а размаўляючы па-беларуску і падтрыміваючы беларускія выдавецтвы сутыкнуцца з праблемамі і турмой», — дадала Ціханоўская.

Адказваючы на пытаньні, Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі помсьціць беларусам за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Яна нагадала пра Паліну Шарэнду-Панасюк, прапагандысцкія відэа, рэжым інкамунікада, іншыя зьдзекі са шматлікіх палітвязьняў і перасьлед беларусаў.

Тоўргільтур Сюна Айварстоўхтыр нагадала пра карысьць ад Акту Магніцкага і заявіла, што лічыць, што працяг санкцый будзе дапамагаць дэмакратычным працэсам. Акрамя таго, яна нагадала, што шэраг людзей, якія дапамагалі рэжыму Пуціна ў Крамлі, дагэтуль ня ўключаныя ў сьпіс пэрсанальных санкцый.

Ані Ўілкакс Баядж'ян пералічыла краіны, у якіх ёсьць палітычныя вязьні — Туркмэністан, Беларусь, Азэрбайджан, Узбэкістан, Турэччына, Расея і іншыя.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях