15 декабря 2025, понедельник, 1:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Валянцін Мацкевіч: «Санкцыі ЗША будуць вельмі балючыя»

1

Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіміі”. Урад ЗША разглядае гэтае рашэньне як працяг санкцый адносна Аляксандра Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі. Увядзеньня санкцыяў камэнтуе «Радыё Свабода» эканамічны аглядальнік, колішні супрацоўнік Міністэрства энэргетыкі Беларусі Валянцін Мацкевіч.

Спадар Мацкевіч асабліва вызначае вялікую важнасьць прадпрыемстваў “Белнафтахіму”, якія даюць у дзяржаўны бюджэт краіны амаль 20% усяго прыбытку:

“Я дакладна ня ведаю ўсе тыя каналы, якія могуць быць перакрыты. Але калі гэтыя санкцыі правесьці ў жыцьцё, дык яны будуць мець вялікае фінансавае значэньне. Гэта будзе вельмі балюча, паколькі “Белнафтахім” мы ведаем, якія сродкі для бюджэту прыносіць. Гэта ж ня толькі прадпрыемствы нафтаперапрацоўчыя, але і хімічныя. Прыкладна каля 20% бюджэту напаўняюць”.

Валянцін Мацкевіч таксама адзначае: вельмі многае будзе залежыць і ад таго, ці падтрымаюць санкцыі ЗША эўрапейскія краіны:

“Белнафтахім” большай часткай працуе ў Эўропе. І калі гэта будзе падтрымана нейкімі эўрапейскімі структурамі, дык тады ўзьдзеяньне санкцыяў павялічыцца. Тут не бачна пакуль рашэньня Эўразьвязу.

Але мне падаецца, што ЗША гэта разумеюць і нейкая праца з эўрапейскімі партнэрамі ў іх будзе ісьці. Тым больш, што Эўрапейскі Зьвяз зацікаўлены ў вырашэньні пытаньняў, якія былі пастаўленыя перад беларускім рэжымам летась”.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях