21 декабря 2025, воскресенье, 17:24
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мікола Статкевіч: «Пачаўся працэс гандлю з Эўропай»

3

Датэрміновае вызваленьне Зьмітра Дашкевіча з’явілася нечаканым як для самаго палітвязьня, гэтак і для ўсяго дэмакратычнага грамадзтва краіны.

У эфіры “Радыё Свабода” на гэтую тэму размаўляюць журналіст Юры Дракахруст і сацыял-дэмакратычны палітык, былы палітвязень Мікола Статкевіч.

Статкевіч: "Раней я казаў, што будуць і саджаць, і выпускаць, і зноў саджаць. Ідзе працэс гандлю з Эўропай. Калі крыху адціскае праблемы з газам, Расея крэдыт дала, то можна і болей пасадзіць, а калі трэба рыхтавацца да наступнага раўнду, то можна некага выпусьціць. Заўважце, што выпускаюць крыху раней тэрміну тых, хто не зламаўся. Калі ж чалавек зламаўся ці яны адчуваюць, што можа зламацца, то гэта можа працягвацца да канчатковай "ломкі".

Відавочна, што вызваленьне Дашкевіча было санкцыянавана на самым версе. Аднак у любым выпадку гэта вельмі радасная навіна і я вельмі задаволены, што магу ўбачыць яго на свабодзе”.

Дракахруст: "Спадар Статкевіч, ці ня лічыце вы, што гэтае вызваленьне неяк зьвязанае з сэсіяй Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая адбываецца гэтымі днямі, з тымі даволі стрыманымі ацэнкамі сытуацыі ў Беларусі, якія прагучалі ў дакладзе кіраўніка рабочай групы асамблеі па Беларусі Андрэа Рыгоні?"

Статкевіч: "Гэта неабавязкова зьвязана з нейкай канкрэтнай сэсіяй, мэта беларускай ўлады зараз – наладзіць нейкі балянс, кампэнсаваць расейскі ўплыў у Беларусі кантактамі з Эўропай, але наладзіць гэта, не саступаючы ў галоўнай праблеме – правядзеньня немахлярскіх выбараў.

Гэта тактычна і можа быць зьвязана з Радай Эўропы, але беларускія ўлады хвалююць стасункі ня столькі з Радай, хацелася б лепшых стасункаў з Эўразьвязам, найперш, з ключавымі краінамі Зьвязу, хацелася б крэдытаў, хацелася б кантактаў на высокім узроўні. Каб можна было паказаць гэта Расеі, папалохаць яе і атрымаць на добрых умовах дадатковы крэдыт, танныя кошты на газ на 2009-2010 гады. Я б хутчэй зьвязаў гэта з перамовамі аб крэдыце і з перамовамі аб газе на 2009-2010 гады".

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях