26 декабря 2025, пятница, 18:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Бело-красно-белый Краков (фото)

В Кракове 1 апреля завершилась Белорусская неделя, организованная “Белорусской альтернативой” и рядом других общественных организаций. На неделю исторический центр древнего польского города оказался “оккупирован” белорусами.

Ініцыятыву падтрымалі Фундацыя Хрысьціянскай культуры “Знак”, Эўрапейскае радыё для Беларусі, Аб’яднаньне Патомкаў Вялікага Сойму, Дзяржаўная Вышэйшая Тэатральная Школа імя Людвіка Соскага.

Пра высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства сьведчыць той факт, што імпрэза адбывалася пад патранатам прэзыдэнта Кракава й Малапольскага ваяводы.

Па словах аднаго з з арганізатараў, удзельніка “Беларускай альтэрнатывы” ў Кракаве, Віктара Іванова, гэта новая ініцыятыва. “Да гэтага часу адбываліся Дні беларускай культуры, арганізаваныя пры Ягелонскім ўнівэрсытэце альбо пры касьцёле Дамініканаў. Мы прымалі ў гэтым удзел. А ў гэтым годзе пасправабавалі наладзіць асобную імпрэзу. Мы не называем гэта тыдзень культуры. Але, безумоўна, займаемся культурай”, - зазначыў Іваноў у інтэрвію “Польскаму радыё”.

Тыдзень Беларусі пачаўся з урачыстага ўскладаньня кветак да магілы Алеся Гаруна, які пахаваны на Ракоўскіх могілках у Кракаве.

Адчынілася адразу некалькі фотавыстаў беларускіх майстроў. Выстава “Лялькі” Максіма Шуміліна ды “Unreal Student Life”.

27 сакавіка ў межах “Беларускага тыдня” адбыўся канцэрт беларускіх рок-гуртоў ULIS i Neuro Dubel. Як паведамляе Еўрарадыё, канцэрт ладзіўся ў клубе "Zaścianek", які месціцца на тэрыторыі студэнцкага гарадка Кракаўскай горна-металургічнай акадэмі.

ULIS граў праграму з альбому Lusterka, а Neuro Dubel "пацалаваў амэрыканца" і распавёў публіцы, як "можна жыць".

28 і 29 сакавіка Беларускі тыдзень у Кракаве сягнуў сваёй кульмінацыйнай часткі – шэрагу канцэртаў беларускіх гутроў “Джамбібум”, “Палац”, Drum Ecstasy, Яр, WZ Orchestra і Крама ў самым цэнтры горада.

Па словах лідэра “Палацу” Алега Хаменкі, “Беларускі тыдзень у Кракаве — вельмі-вельмі цікавая і яскравая падзея. Вельмі прыемна было, што даехала шмат сяброў. Гэты тыдзень можна спакойна назваць культурнай з'явай ў жыцці горада. Ды й беларусам, я ведаю, гэта таксама было цікава. Я бачыў, што на нашым канцэрце былі не толькі палякі і амерыканцы, якія заўсёды гуляюць па «старым мясце». Было і шмат беларусаў, што парадавала”, - сказаў Хаменка ў інтэрвію Еўрарадыё.

Адзін з арганізатараў Беларускага тыдня, Зміцер Чарткоў, у першую чаргу зазначыў, наколькі важна, што такая падзея адбываецца менавіта ў Кракаве, а не, да прыкладу, у Варшаве. “Кракаў – гэта культурная сталіца Польшчы, гэта ўжо само за сябе кажа. Гэта турыстычны горад, у які прыязжаюць людзі з усяго свету. Яны проста даведаюцца аб тым, што такое Беларусь, і панясуць гэта далей. Таму менавіта Кракаў”.

Апороч жыхароў Кракава ды турыстаў, на плошчы было шмат студэнтаў зь Беларусі.

Адна са студэнтак патлумачыла: Мы вучымся ў Кракаве па розных унівэрсытэтах. Дні беларускай культуры для нас асабліва важныя. Таму што Беларусь гэта ня толькі Лукашэнка. А гэта яшчэ цудоўная музыка, цудоўныя людзі, цудоўная культура. Мае сябры палякі падыходзяць і пытаюцца, дзе можна набыць плыты з запісамі беларускіх гуртоў.

Шыкоўны выступ беларускіх гуртоў ды бел-чырвона-белыя сьцягі прыцягвалі ўвагу мінакоў – жыхароў Кракава ды шматлікіх тырыстаў, якіх заўсёды шмат у старажытнай частцы.

У выходныя рыцары з клюбу "Княжыч" ладзілі паядынкі паміж сабою, а таксама з польскімі калегамі з клюбу "Bractwa Orlich gniazd". Паненкі выклікалі агульнае захапленьне сярэднявечнымі строямі ды майстэрствам у прыдворных танцах. Беларускія рыцары выступілі на Віле Дэцыя.

“Мы з клюбу “Гістарыён”, гэта клюб старадаўняга танца. Прывезьлі праграму прыдворных танцаў ВКЛ “Урок танца пры двары Боны Сфорцы”. Стараемся рабіць танцы на падставе гістарычных крыніц. Гэтыя танцы былі ўпісаныя ў “Полацкі сшытак”. А касьцюмы – гэта вэрсія рэканструкцыі строяў 16 ст. ВКЛ. Пашылі прафэсыйныя швеі па нашых эскізах, сабраных намі па старажытных гравюрах”, - распавяла “Польскаму радыё” Ганна Несьцерава.

У нядзелю адбылася імша па-беларуску ды канцэрт камэрнай музыкі ў касьцёле Дамініканаў.

“Гэта наша першае такое вялікае мерапрыемства. Ёсьць хібы. Але мы вельмі рады, што гэта адбылося. Да нас падыходзяць людзі і шчыра дзякуюць. Гурты, што ўжо паехалі дадому, вельмі задаволеныя тым, што выступілі ў Кракаве. Гледачы іх цёпла прынялі. І ўвогуле беларускую культуру”, - падсумаваў Зьміцер Чарткоў.

Жыхары старажытнага польскага гораду ды шматлікія турысты на ўласныя вочы пераканаліся ў тым, што Жыве Беларусь!

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях