15 декабря 2025, понедельник, 0:51
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Газету Слонімскую» власти выбрасывают на улицу

Главному редактору "Газеты Слонімскай" Виктору Володащуку предложили забрать акт о передаче помещения.

29 траўня кіраўнік слонімскага камбінату бытавога абслугоўваньня падпісаў заяву Віктара Валадашчука, каб працягнуць арэнду на месяц, паведамляе “Радыё Свабода”.

Месяц таму кіраўніцтва камбіната папярэдзіла, што з 1 чэрвеня скасоўвае арэнду памяшканьня для рэдакцыі газэты. Знайсьці новае памяшканьне, паводле слоў Віктара Валадашчука, цяжка, нават у прыватных уласьнікаў. І дагэтуль рэдакцыя ня мае куды перасяліцца.

Віктар Валадашчук, камэнтуючы рашэньне арэндадаўцаў, зьвяртае ўвагу на тое, што загад спыніць арэнду прыйшоў са Слонімскага райвыканкаму. Так яму патлумачыла сакратарка з прыёмнай быткамбінату.

“Яны кажуць — вырашайце свае праблемы на гаспадарчым узроўні, а самі ўціхую аддаюць іншыя загады”, — кажа журналіст.

Таму галоўны рэдактар перакананы, што рашэньне, хутчэй за ўсё, ня зьменіцца. Што тычыцца выпуску наступнага нумара газэты, то, як мяркуе спадар Валадашчук, яго падрыхтаваць удасца. Далей пакуль нічога невядома, бо нават няма куды перавезьці аргтэхніку і ўсе астатнія рэчы рэдакцыі.

Нагадаем, “Газета Слонимская”, адзінае з нязнішчаных уладамі незалежных друкаваных выданняў у Гарадзенскай вобласці, апошнім часам сутыкнулася з неверагодным ціскам уладаў.

Напрыканцы красавіка галоўнаму рэдактару Віктару Валадашчуку ўручылі павестку на вайсковыя зборы. Перад гэтым у рэдакцыю прыйшло паведамленне пра скасаваньне дамовы арэнды на памяшканне, якое газета здымала шмат гадоў і зараз ужо канчаткова мусіць вызваліць.

Рэдакцыю таксама пазбаўляюць ліцэнзіі на раздробны гандаль, у выніку чаго праблематычным стане распаўсюд газеты. А ў траўні загадчык псіханеўралагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы атрымаў ліст, падпісаны кіраўніком мясцовага аддзялення КДБ Аляксандрам Мазальковым з загадам праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў Віктара Валадашчука і яго блізкіх.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях