«Газету Слонимскую» торопят с выселением
2- 2.06.2008, 15:38
Сегодня главного редактора единственного независимого издания Гродненщины “Газеты Слонимской” предупредили, что редакция должна выселиться в течении пяти дней.
Між тым яшчэ перад выходнымі была дамоўленасць з арэндадаўцам – слонімскім камбінатам бытавога абслугоўваньня, што рэдакцыя мае час на працягу двух тыдняў, каб пераехаць у новае месца, паведамляе “Радыё Рацыя”.
На дадзены момант галоўны рэдактар газеты Віктар Валадашчук кажа, што рэчы пакуюцца, але ў большай ступені супрацоўнікі займаюцца выпускам новага нумара. Тым ня меней, увечары найбольш цяжкія рэчы будуць перавезеныя ў прыватныя памяшканні.
Нагадаем, “Газета Слонімская”, адзінае з нязнішчаных уладамі незалежных друкаваных выданняў у Гарадзенскай вобласці, апошнім часам сутыкнулася з неверагодным ціскам уладаў.
Напрыканцы красавіка галоўнаму рэдактару Віктару Валадашчуку ўручылі павестку на вайсковыя зборы. Перад гэтым у рэдакцыю прыйшло паведамленне пра скасаваньне дамовы арэнды на памяшканне, якое газета здымала 7 гадоў і зараз ужо канчаткова мусіць вызваліць. 29 траўня галоўнаму рэдактару “Газеты Слонімскай” Віктару Валадашчуку прапанавалі забраць акт аб вызваленні памяшканьня.
Рэдакцыю таксама пазбаўляюць ліцэнзіі на раздробны гандаль, у выніку чаго праблематычным стане распаўсюд газеты. А ў траўні загадчык псіханеўралагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы атрымаў ліст, падпісаны кіраўніком мясцовага аддзялення КДБ Аляксандрам Мазальковым з загадам праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў Віктара Валадашчука і яго блізкіх.