25 декабря 2024, среда, 8:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Армейский дневник Франака Вячоркі (часть 4)

14

Насильственно призванный в армию молодежный лидер Франак Вячорка рассказывает, как продолжает овладевать военным искусством.

Вот ему уже доверили перебирать картошку, пишут «Белорусские новости».

3 сакавіка. Разумны ў войску

Разумных у войску насамрэч не далюбліваюць альбо пазьбягаюць. Калі ты чытаеш кніжкі альбо любіш клясычную музыку — ты дзівак. Усе нармальныя пацаны не выпендрываюцца, слухаюць Міхаіла Круга і ходзяць у «качалку».

Штодзень перад «Панарамай» мы ў чарговы раз пераглядаем DVD-дыск з кліпамі пра зону. А пасьля адбою ўключаем «Сто дней до приказа» і «Дысцыплінарны батальён».

Як бы не атупець за паўтара года...

4 сакавіка. Галоўны вораг беларускай арміі

«Галоўны вораг беларускай арміі — салдат, які думае. У арміі ўсё пралічана да дробязяў. Вашая задача — тупа сьледаваць указаньням камандзіраў», — сказалі нам у першы дзень вучэньняў.

«Спачатку ты спрачаешся, пераконваеш афіцэра, што бессэнсоўна пасыпаць пяском сьцежку, калі йдзе сьнег, бо праз хвіліну твой пясок замяце. Спачатку ты абураешся, чаму ўвесь дзень, пакуль сьвяціла сонца, вас трымалі ў казарме, а вечарам, як пайшоў дождж, вас адправілі пампаваць колы старэнькім «Уралам», — падзяліўся досьведам стараслужачы. — Але з часам ты тупееш, табе становіцца ўсё роўна. Ты больш не стараешся, бо ўсё адно давядзецца пераробліваць».

Тут праяўляецца салдацкая вынаходлівасьць — як бы дзе схалтурыць, каб начальнік не заўважыў.

5 сакавіка. Новая прафесія

Напэўна, мне не ўдасца зьмяніць ход гісторыі. Мяне адхілілі ад усіх абавязкаў, зьвязаных з кантролем паветранай прасторы. Камандзіры прачыталі мой дзёньнік і спалохаліся, што я сапраўды магу нешта ўчыніць. Цяпер я — дызеліст-электрык, галоўны электрамеханік кацельнага вузла. Праца мазгоў не патрабуе — адно падліваць машынны алей, спраўджваць ахалоджвальную вадкасьць, падцягнутасьць рэмняў рухавіка.

У выпадку баявой гатоўнасьці я заводжу дызель-тарахцелку, падключаю генератар і падаю сілкаваньне на станцыю. Баявая гатоўнасьць здараецца нячаста — як правіла, падчас вучэньняў раз на паўгода і калі Лукашэнка ляціць.

Няхай жыве моцны і здаровы салдацкі сон!

7 сакавіка. ПХД

Штосуботу — паркава-гаспадарчы дзень. Салдат дзеляць на маленькія групы і даручаюць бесталковую працу. Пры гэтым кіруюцца прынцыпам, каб салдат не стаяў без справы.

Спачатку мяне адправілі на КПП, паказалі: вось адсюль і дасюль зьбірайце сьмецьце, «бычкі» закопвайце пад сьнег.

Калі праца была выкананая, мы пайшлі на харчовы склад, разьбіралі бульбу. Бульба, падмёрзлая і гнілая, аддавала трупным пахам. Пальцы патаналі ў бульбяной мякаці, як у жэле.

У халадзільнай камеры вісяць цялячыя тушкі. Штодзень прапаршчык адразае кавалак мяса для салдатаў. На падлозе і сьценах — засохлая кроў. Я наліў вядро вады, сыпануў «Дамэстасу», накінуў бушлат і адправіўся ў лядоўню на змаганьне за чысьціню.

Паабедзе пачалося самае цікавае. Сямёх, у тым ліку мяне, адправілі на мыцьцё сарціру і ўмывальнікаў. Сродкаў не было, а мыць чымсьці трэба. Старшына з настальгіяй узгадаў сваю маладосьць, як яны, «маладыя», мылі «вочкі» пяском... Мы макалі анучы ў гаршкі з-пад кветак, зачэрпвалі зямлю і паліравалі пажаўцелую эмаль ракавіны...

А як адбываліся вашыя ПХД?

8 сакавіка. Сны

Адбой — любімая частка дня ўсіх салдат. Кладуся на ложак — і ня хочацца прачынацца. Ніколі больш ня хочацца чуць гэты агідны «Рота, пад’ём!».

Амаль штоноч бачу сны, нібы гляджу тэлевізар. А што сьніцца?

Сьніцца сон. Сьніцца каханая дзяўчына. Сябры.

У снах я часта падарожнічаю. Вось зусім нядаўна мроілася, што я паляцеў у Ню-Ёрк, а потым — у Прагу.

Сьняцца і кашмары. Нядаўна мне прымроілася, што да нас у частку прыехаў Лукашэнка і пачалася вайна...

Написать комментарий 14

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях