23 декабря 2024, понедельник, 9:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Михалевич: Санников сейчас оппозиционный политик № 1

37
Михалевич: Санников сейчас  оппозиционный политик № 1

Кандидат в президенты стал участником онлайн-конференции на «Радыё Свабода».

На днях Алесь Михалевич, имеющий политическое убежище в Чехии, распространил заявление, что Владимир Пефтиев, которого называют «оружейным диллером Лукашенко», якобы предложил миллион долларов тому, кто добьется исключения его фамилии из списка невъездных в страны Евросоюза.

12 февраля декабря государственный телеканал «Беларусь-1» показал «разоблачительный» репортаж о Польше, в котором, среди прочего, демонстрировались кадры допросов Алеся Михалевича в тюрьме КГБ, так называемой «американке».

После участия в президентских выборах 2010 года Алесь Михалевич стал обвиняемым по делу о массовых беспорядках 19 декабря. 19 февраля 2011 года его выпустили из СИЗО КГБ под подписку о невыезде. После этого Михалевич заявил о пытках в следственном изоляторе КГБ, а также о том, что он отказывается от договора о сотрудничестве с КГБ, который вынужденно подписал, перед тем как выйти из изолятора.

Ночью 14 марта в своем блоге Михалевич объявил, что находится «не в зоне досягаемости белорусского КГБ». Позднее получил политическое убежище в Чехии.

Приводим выдержки из онлайн-конференции на «Радыё Свабода».

- Прывiтаньне, Алесь! Што вы думаеце наконт "выбараў" у парлямент, Вы прыхiльнiк байкоту цi ўдзелу апазiцыi ў выбарах?

- Дзякуй за пытаньне. Трэба выходзіць з традыцыйнай схемы “удзел-байкрот”, і знаходзіць схемы, якія утрымліваюць пазытыў як ад удзелу, так і ад байкоту. “Выбары” -- добрая магчымасьць данесьці сваю інфармацыю да людзей і актывізаваць грамадзтва.

- 1.Як вы ставіцеся да Зянона Пазьняка?Да яго дзейнасьці ў Беларусі і ў эміграцыі?Вы лічыце яго эмінрацыю апраўданай?

2.Як ставіцеся да КХП БНФ?

- 1. Да Зянона Пазьняка стаўлюся з павагай. Я уступаў у 1993 годзе ў БНФ, дзе старшынём быў Зянон Пазьняк. На выбарах 1994 года быў сябрам ініцыятыўнай групы па яго вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты, зьбіраў подпісы. Што да эміграцыі, то гэта ёсьць асабістае рашэньне чалавека.

2. Стаўлюся з павагай. У мяне шмат добрых знаёмых, якія належаць да КХП-БНФ. Прыемна, што яны шануюць нацыянальныя каштоўнасьці

- Дзень добры, Алесь. Можна вас зразумець у пытаньнях падпісаньня пагадненьня з КДБ і прашэньня аб памілаваньні да Лукашэнкі. Але што заставіла вас пагадзіцца на служэньне ХАРТЫІ зараз, калі вам нічога не пагражае?

- Дзякуй, Стары з Магілёва, за правакацыйнае пытаньне. На сёньня я аднолькава служу Аліневічу, Бандарэнку, Саньнікаву, Севярынцу, Статкевічу ды іншым палітычным вязьням. Як адэкватны чалавек, я прызнаю, што Андрэй Саньнікаў сёньня – апазыцыйны палітык нумар адзін. З Хартыяй у мяне часткова супадаюць погляды, а служу я ПРАЎДЗЕ і АБ’ЕКТЫЎНАСЬЦІ.

- В период предвыборной компании, выступая по телевидению, вы отнесли к достижениям Лукашенко создание сильной судебной и правоохранительной системы государства.

Вы действительно считаете правоохранительную и судебную систему, защищающую права и и власть одного человека, сильной? Вы действительно считаете достижением создание правоохранительной и судебной системы при которой никто не чувствует себя защищённым? Кроме одного человека, его семьи и приближённых? Вы не страдаете от того что сбежали от этого восхитившего вас создания? Не кажется ли вам, что сильная судебная и правоохранительная система эта так при которой каждый гражданин может отстоять свои права и не подвергнуться необоснованным репрессиям? Ну, например, как та в Чехии, которая не выдала вас в руки этой, так восхитившей вас, сильной. Что вы скажете тем, не таким одарённым как вы, которые задаются вопросом: если Михалевичу так понравилась эта система, то почему он не попросил у неё защиты? Что вы скажете тем же, которые полагают что ещё никому в мире не приходило в голову хвалить судебные и правохранительные системы диктаторских режимов.

Будь-то Дювалье, северокорейских Кимов, Иров и Сенов, Бирманских горилл, людоедов Африки Что вы ответите тем, не так образованным как вы, которые считают что лучше бы Михалевич отнёс к достижениям 17-летнего правления Лукашенко 150 долларовую зарплату большинства населения чем систему подавления возмущения такой зарплатой?

- Я казаў пра стварэньне НЕЗАЛЕЖНАЙ ад Расіі судовай і праваахоўнай сыстэм. Для мяне яе незалежнасьць ад Расеі – гэта безумоўны пазытыў. Лукашэнка займаўся кансалідацыяй улады для сябе, але ў выніку ёсьць пазытыўныя моманты для краіны. Добра, што цэнтрам прыняцьця рашэньняў зьяўляецца Менск, а не сталіца суседняй дзяржавы. Дрэнна, што ў выніку “інтэграцыі” усё больш рычагоў Лукашэнка пачаў перадаваць у Маскву.

- Не могли бы вы сказать какие у Лукашенко претензии к вам? Вы, вроде, как и хорошие конструктивные, честные оппозиционеры Янукевич из БНФ и Милинкевич никогда не критиковали лично Лукашенко. Наоборот старались пропихнуть его в Европу. Почему Янукевич, Милинкевич и Кастусёв при них, так и продолжают оставаться "честными" у Лукашенко, а вы попали к свиньям из КГБ? Как это могло случиться? В чём вас обвиняли?

- Баюся, што большасьць пытаньняў трэба скіраваць да Лукашэнкі. Мяне абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а падазравалі ў шпіянажы. Думаю, што само вылучэньне ў прэзыдэнты шмат для каго ў гэтай краіне ўжо злачынства.

- Ці можаце вы пасьлядоўна выказаць свае меркаванні наконт палітыкі, якую Эуропа ажыццяўляе ў дачыненні да Беларусі?

Бо адзіная Эуропа на самой справе зузім не адзіная. Хто нашыя ў добрым сэнсе слова сябры, а хто калі і не ворагі, то сябры рэжыма Лукашэнкі? І як яны разумеюць яны адзін аднаго?

- Калі моцна спрашчаць, то Літва і Латвія залежаць ад беларускага транзыту, і, адпаведна, ляяльныя Лукашэнка. Як гаворыцца, проста бізнэс, нічога асабістага. Патэнцыйных сяброў у нас шмат, толькі па сапраўднаму сябраваць мы яшчэ не навучыліся. Сярод кандыдатаў: Брытанія, Скандынаўскія краіны, Нямеччына, Польшча, Чэхія. Але дакладна, што ў Эўразьвязе ў нас няма ворагаў.

- Паважаны спадар Алесь! Что думают о нас, жителях Беларуси в Чехии, Литве, Польше? Еще такой вопрос: возможно ли в ближайшем времени отмена виз для граждан Беларуси, или хотя бы уменьшение стоимости и упрощение процедуры получения виз? Вам удачи и всего хорошего.

- Польшча і Літва пра нас добра паінфармавана, і ставіцца з спачуваньнем. Што да Чэхіі, то тут пра нас ведаюць мала, і часта блытаюць з расейцамі.

Адмена візаў пакуль немагчымая. Спрашчэньне працэдуры – задача рэалістычная, таксама як і зьніжэньне кошту.

- У мяне напалову пытанні, напалову разважанні. Вы Алесь асабіста добра разумееце, што Беларусь за 17 год ўжо вельмі наблізілася да нацыянальна-гістарычнай катастрофы? Яшчэ некалькі гадоў за гэтым "правадыром" і становішча ўжо будзе - ані шанцаў на вяртанне. Ён аддае-прадае ў Беларусі зямлю, прадпрыемствы, нават ўжо паветра - адным словам ўсё тое, што яму ніколі не належала. Беларусы аказаліся ізноў пад прыгонным правам.

І пытанне, вы ведаеце ці не, што паводле новых дырэктыў Міністэрства адукацыі ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ выкладаецца на русскай мове, таму, што на беларускай вучні ня здольны яе разумець? У гэтым годзе масава праводзяцца гэтыя эксперыменты, але відаць пасьпяховыя, і ўжо да наступнага навучальнага году гэта стане правілам.

Як вы да гэтай праблемы ставіцеся і як яе (ці можна) вырашыць?

- Кулакі сьціскаюцца, калі уяўляю, што ў будынку Наваградзкай Беларускай Гімназіі гісторыю нашай краіны выкладаюць па-расейску.

Праблему вырашае толькі прыход да улады нацыянальна арыентаваных сілаў адразу пасьля Лукашэнкі. І вельмі хутка. Зраблю ўсё магчымае і немагчымае, каб з гэтай задачай справіцца.

- Чаго Вы хочаце дасягнуць праз удзел у разнастайных міжнародных сустрэчах? Якая з гэтага карысці і для каго?

- Хачу дасягнуць, каб у Беларусі спыніліся катаваньні, каб усе палітзьняволеныя вышлі на свабоду і былі рэабілітаваныя. Каб новая ўлада ў Беларусі была дэмакратычная і нацыянальна арыентаваная.

- Алесь, у сваім артыкуле "Кто хочет стать миллионером", надрукаваным на сайце naviny.by, Вы, спасылаючыся на чуткі, бяздоказна абвінавачваеце кіраўніцу "Офіса за дэмакратычную Беларусь" і аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у лабіяванні інтарэсаў бізнесмена Пефціева, выхопліваючы асобныя смажыныя факты з кантэксту і маніпулючы, такім чынам, грамадскай думкай. Не думалі, што калі Вы не згодныя з нечай пазіцыяй, ёсць цывілізаваныя сродкі давесці сваю? Ці збіраецеся Вы выбачыцца перад Стужынскай і Мельянцовым?

- Прашу заўважыць, што абвінавачваньняў не было. Можна дыскутаваць, як Вы слушна заўважылі, пра «выхопліваньне асобных смажаных фактаў з кантэксту і маніпуляцыю, такім чынам, грамадзкай думкай”. Я паважаю Вольгу як спэцыяліста і добра яе ведаю асабіста, таму шкадую, што не патэлефанаваў ёй, каб высьветліць сытуацыю “з першых вуснаў”. Спадзяюся, Вольга таксама знойдзе сілы прызнаць, што зрабіла памылку, калі лябіравала скарачэньне сьпісу, і што рабіць падобныя дзеяньні яна ня мела маральнага права.

- Якія вашы Алесь меркаванні наконт далейшых спроб некаторых асоб адмяніць візавыя санкцыі ў дачыненні чыноўнікаў зь Беларусі, унесенных у "чорны сьпіс"?

- Гэтыя людзі або памыляюцца, або дзейнічаюць у чыімсьці прыватным інтарэсе.

- Алесь, а не думали ли Вы, что Вам надо занять в Брюсселе место "Офиса за Демократическую Беларусь", лоббирующего интересы Лукашенко, и лоббировать белорусские интересы?

- Ня думаў. Спадзяюся, Вольга Стужынская зразумее свае памылкі, і здолее далей эфэктыўна працаваць для Беларусі. На шчасьце, колькасьць беларусаў у Брусэлі павялічваецца.

- Спадар Міхалевіч, пасьля турмы Вы сказалі, што не гатовыя былі іграць ролю героя, і прызналі, што ў прынцыпе Вы баязьлівы чалавек. Безумоўна, гэта станоўчая рыса прызнаваць свае слабасьці, але ці варта было ў такім разе адпачатку ўвязвацца ў гэты двубой, дзе заведама ўсім візаві нашай Яйцаноснай асобы заўсёды адводзіцца роля нават не лялькаў або статыстаў, а клоўнаў. І зьмяніць такі стан рэчаў якраз пад сілу толькі герою, чалавеку, які ясна ўсьведамляе ўсе наступствы кінутага антыбеларускаму псеўдапрэзідэнту выкліку. Ні ў якім разе не лічу Вас інфантылам ці дурнем, зыходзячы з гэтага патлумачце, калі ласка, у якой ролі Вы бачылі сябе ну прынамсі ў апошняй прэзідэнцкай кампаніі? І другое пытанне - ці можа ў прынцыпе неГЕРОЙ штосьці кардынальна зьмяніць у сённяшняй беларускай сітуацыі?

- Пачну з другога пытаньня. негероі могуць шмат зьмяніць, калі будуць проста маральнымі людзьмі. Толькі мы, слабыя і “баязьлівыя”, як Вы напісалі, можам нешта зьмяніць у Беларусі. Бо калі сядзець, і чакаць Героя, то яго можна банальна не дачакацца.

Я ж хацеў паказаць, што альтэрнатыва Лукашэнку ёсьць, у тым ліку альтэрнатыва праграмная. І я гэта здолеў зрабіць.

- Как вы относитесь к тому, что произошло в Беларуси с активистками украинского движения FEMEN и к этому движению в целом?

В последнее время они активно используют антидиктаторскую, антилукашенковскую, в частности, риторику, пытаясь привлечь внимание к происхлжящему в Беларуси. Каково ваше отношение к этому?

- Я быў абураны сталінскімі мэтадамі, якія ужываліся супраць актывістак ФЕМЕН. Асабіста ўдзячны дзяўчатам за тое, што прыцягваюць увагу да Беларусі.

- Я хотела бы поделиться своим впечатление, которое Вы произвели на меня, как кандидат на пост президента РБ. Вы показались мне совершенно не уверенным в себе и неуклюжим кандидатом. Вы производили впечатление человека боязливого и инфантильного, может даже немного глупого. Но потом Вы достаточно мужественно противостояли всем трудностям. А как вы сами себя оцениваете как личность?

- Дзякуй за назіраньні. Я быў неналежна падрыхтаваны да выбарчай кампаніі, але ведаў, што наступнага шанцу ў мяне можа проста ня быць. Я сябе ацэньваю дастаткова высока, але адэкватна. Бацькі і настаўнікі навучылі мяне думаць, таму шкада, што я рабіў уражаньне чалавека “немного глупого”. Што да маіх асабістых якасьцяў, то думаю, што сытуацыя пасьля выбараў усё паказала. Цяпер вучуся публічна выступаць і трымацца перад камэрай, бо ведаю, што асноўныя выступленьні ў мяне наперадзе. У нас усё атрымаецца!

Написать комментарий 37

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях