2 мая 2024, четверг, 0:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Бліжэй да неба: як у Чырвоным касцёле падымалі на вежу званы

3
Бліжэй да неба: як у Чырвоным касцёле падымалі на вежу званы

Чакаецца асвячэньне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, або Чырвоным касьцёле, узьнялі на вежу тры вялізныя званы, перадае svaboda.org.

Як вядома, у 1923 годзе камуністы скінулі касьцельныя званы, і амаль праз стагодзьдзе прайшло, пакуль зьявіліся новыя. Тры новыя званы разам важаць амаль 2,5 тоны, а каштуюць каля 70 тысяч эўра. Каб замовіць іх выраб, ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк нават заклаў уласную кватэру, а вернікі зьбіралі ахвяраваньні.

Званы маюць назвы: звон Арханёла Міхала, звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Алімпіі, Сымона і Алены.

Цяпер у касьцёле вядуцца рэстаўрацыйныя працы, у тым ліку на самай вышыні

Перад тым, як замацаваць званы і тым, як яны пачнуць выконваць сваё непасрэднае прызначэньне, яшчэ чакаецца асьвячэньне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях