16 июня 2019, воскресенье, 16:55
Мы в одной лодке
Рубрики

У продажы з’явіўся каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2019 год

Новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў.

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо ў крамах. Набыць яго або замовіць можна ўжо цяпер, пiша budzma.by.

Новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў.

Крынiца: budzma.by

Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісторый, збольшага пададзеных у форме “тыдняў”. Дзякуючы такому падыходу каляндар атрымаўся максімальна разнастайным і цікавым, а таксама яшчэ зручнейшым для вывучэння беларускай мовы.

Крынiца: budzma.by

У якасці прыкладаў такіх “гісторый” можна прывесці беларускія назвы пальцаў, вайсковыя каманды, прафесіі, гукаперайманні. Традыцыйна вялікае месца ў календары займаюць жывёлы. Дарэчы, большасць “жывёльных” скорагаворак для кожнага з месяцаў прыдумаў сам дызайнер Анатоль Лазар, які займаецца ўкладаннем календара. А мастачка Дар’я Мандзік таленавіта праілюстравала іх, як, зрэшты, і ўсе 365 дзён.

Крынiца: budzma.by

Нагадаем, што папулярная серыя календароў “Не маўчы па-беларуску!” – гэта адзін з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных праектаў апошняга часу.

Крынiца: budzma.by

Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2019 год можна набыць у наступных крамах:

Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19); крама “Мой модны кут” (пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ “Маскоўска-Венскі” пав. 333); ”Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Веды” (вул. К. Маркса, 36); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Этна-крама “Рагна” (вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22); “Рыжы кот” (вул. Сурганава, 50, ГЦ “Рыга”, пав. 72); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75); кнігарня “Логвінаў” (пр-т Незалежнасці, 37а).