4 мая 2024, суббота, 3:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Стакгольмскі сіндром ці правалы ў памяці?

9
Стакгольмскі сіндром ці правалы ў памяці?
Максім Вінярскі

Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі.

«Пакуль Лукашэнка жывы, незалежнасць мы не згубім. <...> У такім святле крайне важна, каб Лукашэнка яшчэ пры жыцці перадаў камусьці ўладу, а не памёр на сваёй пасадзе. У праціўным выпадку можа быць усё».

Гэта не з «Савецкай Беларусі» цытата. Гэта напісаў быццам бы незалежны журналіст быццам бы незалежнай газеты. І гэта ўжо стакгольмскім сіндромам не патлумачыш. Хутчэй — праваламі ў памяці.

Хто 25 год знішчаў усё беларускае — ад сцяга і герба да школ і СМІ?

Хто жорстка разганяе дэманстрацыі і шэсці ў падтрымку незалежнасці?

Хто кідае за краты патрыётаў і нацыяналістаў?

Хто аддаваў загады на забойства лідэраў апазіцыі, якія выступалі супраць саюзаў з Расіяй?

Хто рэгулярна праводзіць сумесныя вучэнні з расійскай арміяй?

Працягваць не буду.

Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі. Чым хутчэй ён сыйдзе ці, як выразіўся журналіст, «памрэ на сваёй пасадзе», тым хутчэй у нас з'явіцца шанец здабыць незалежнасць.

Максім Вінярскі, Фэйсбук

Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях