12 января 2026, понедельник, 13:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Фотафакт: Беларускі нацыянальны сцяг на найвышэйшых вяршынях Марока

Фотафакт: Беларускі нацыянальны сцяг на найвышэйшых вяршынях Марока

Беларусы ажыццявілі паход па гістарычнай градзе гор «Высокі Атлас».

Беларускі нацыянальны сцяг лунаў на найвышэйшых вышынях гор Высокага Атласу, якія з’яўляюцца самымі высокімі не толькі ў Марока, але і ва ўсёй Паўночнай Афрыцы (Магрыбе), паведамляе «Радыё Рацыя».

На фота: Джабаль Тубкаль, 4167 метраў над узроўнем мора (найвышэйшая гара Высокага Атласу). Беларусы ажыццявілі паход па гэтай гістарычнай градзе гор „Высокі Атлас” у траўні сёлета. Група складалася з адзінаццаці чалавек.

Ланцуг Высокага Атласу цягнецца амаль 750 кіламетраў. Да найбольш маляўнічых належыць L’Quinkrim, а таксама L’Aksoual. Туды не так часта ўздымаюцца горныя турысты. Мы ўзняліся на першую, якая, як сказаў наш кіраўнік Сяргей, з’яўляецца двухгаловай гарой: пляча і галавы, як дакладна перакладаюцца Ras n’Ouanoukrim (4083) і Timesguida n’Ouanoukrim (4089 м). Такі від актыўнага турызму значна пераважае ў эмацыйным плане іншыя віды турызму. Фотаздымкі бербераў, мужчыны займаюцца загатоўкай гарбаты, перавозамі на мулах, а кабеты, нават дзяўчыны-падлеткі – загатоўкай травы для ската і зёлак з гор. Дзеці бегаюць за рэдкімі горнымі турыстамі, якія праходзяць праз іх ізаляваныя аазісы:

Шмат вады сцякае з высокіх гор, у канцы вясны, пачатку лета, калі таяць снягі, спрыяюць развіццю земляробства. Берберы земляробы, як і стагоддзі таму працягваюць будаваць ірыгацыю ручной працай. Канал сталай вады ўздоўж горнай сцежкі. Козы, авечкі, найбольш распаўсюджаныя ў вышыні 2000-3000 метраў над роўнем мора.

Амаль увесь паход праходзіў па нацыянальнаму парку Тубкаль. Першы ж начлег быў праведзены на адной з тэрас каля горнай ракі Оўрыка. Наша дружына змясцілася ў трох намётах. Увечары і ноч ішоў дожджык. Першым дзяжурным па прыгатаванні ежы было не лёгка, бо газавая гарэлка загаралася з цяжкасцю. На вячэру і сняданне была каша і гарбата.

Наступны дзённы пераход быў насычаны бродамі – ледзяная горная вада, якая месцамі зносіла сваім напорам. Даводзілася быць вельмі асцярожнымі.

У Высокім Атласе, дзе вышыня яшчэ не дасягае 4 тысяч, дзе-нідзе можна сустрэць некранутую прыроду. Ніжэй – дрэвы і хмызы: кедры і ядловец.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях