19 апреля 2024, пятница, 10:11
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гісторык: Слуцкі збройны чын адрозніваўся ідэйнасцю і легітымнасцю

Гісторык: Слуцкі збройны чын адрозніваўся ідэйнасцю і легітымнасцю

Cлуцкія паўстанцы падняліся, каб бараніць свае хаты, свае землі, сваю Случчыну.

На фоне мноства антыбальшавіцкіх і сялянскіх паўстанняў, якія выбухнулі на тэрыторыі былой Расейскай імперыі ў першыя гады пасля кастрычніцкага перавароту 1917 года, Слуцкі збройны чын адрозніваецца ідэйнасцю і легітымнасцю, перадае «Радыё Рацыя».

Гомельскі гісторык Юрый Глушакоў для пацвярджэння гэтага тэзіса параўноўвае Слуцкае паўстанне са Стракапытаўскім мяцяжом, які адбываўся ў Гомелі ў канцы сакавіка 1919 года:

– Стракапытаўскі мяцеж Гомеля абвясціў Рускую народную рэспубліку, па-першае. Па-другое, ён прывёў да шматлікіх актаў гвалту ў адносінах да мірнага насельніцтва Гомеля. Проста салдаты, якія ўзбунтаваліся, былыя чырвонаармейцы, якія дарваліся да віна і харчоў. І яшчэ вельмі істотна, што Стракапытаўцы – гэта былі не гомельцы, не беларусы нават. Пераважная большасць з іх была выхадцамі з Тульшчыны і Масквы. А слуцкія паўстанцы – гэта мясцовыя жыхары, якія падняліся, каб бараніць свае хаты, свае землі, сваю Случчыну.

Паўстанне жыхароў Случчыны супраць бальшавікоў пачалося ў канцы лістапада 1920 года і працягвалася больш за месяц. За гэты час праз два паўстанцкія палкі прайшло ад 4 да 10 тысяч добраахвотнікаў. Паўстанцы змагаліся за ідэалы незалежнай і непадзельнай Беларусі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях