31 декабря 2025, среда, 4:43
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вольга Нiкалайчык: Мая душа стане Крыжом над растрэльнымі ямамі маёй зямлі

4
Вольга Нiкалайчык: Мая душа стане Крыжом над растрэльнымі ямамі маёй зямлі
Вольга Нікалайчык
Фота: «Радыё Свабода»

Актывiстка напiсала верлiбр пра Курапаты.

- Я дома. З пятніцы пасьля затрыманьня - галадоўка пратэсту. Трое содняў турмы да суду. Першамайскі суд. Суддзя Грабатоўскі - 35 базавых - за малітву. "Заклікала у фб да малітвы (скрыншот вокладкі)". Цытата году ад суддзі: "Кто вам разрешіл зазывать на малітву?". Адказ: "Бог". Усё, - напiсала Вольга Нiкалайчык на сваёй старонцы ў Facebook.

- Напісала зараз верлібр - сьпеў:

ххх

Дзе мая зямля?

Мая зямля загарыцца пад нагамі катаў на Курапатах

Дзе мая вада?

Мая вада абрынецца з неба сьлязьмі закатаванага народа

Дзе мае паветра?

Мае паветра зробіцца тарнадам ад галашэньня бязьвінна забітых

Дзе мая душа?

Мая душа стане Крыжом над растрэльнымі ямамі маёй зямлі (с)

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях