17 июля 2019, среда, 2:34
Мы в одной лодке
Рубрики

У Менску ўшанавалі памяць Янкі Купалы

1

У гадавіну смерці беларускага песняра ля ягонага помніка на Вайсковых могілках сабралася грамада.

Напачатку каталіцкі святар прачытаў малітву за спакой памерлага. Далей імпрэзу вяла дырэктарка музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, паведамляе Новы час.

Перад прысутнымі са сваімі новымі, прысвечанымі Янку Купалу вершамі выступалі паэты Міхась Башлакоў, Мікола Шабовіч ды іншыя літаратары.

"Гэта традыцыйныя жальбіны, прымеркаваныя да гадавіны гібелі Янкі Купалы. Мы іх арганізуем кожны год 28 чэрвеня, каб нагадаць пра трагічную гібель паэта ў Маскве ў 1942 годзе. Наша традыцыя апошніх дзесяцігоддзяў, калі інтэлігенцыя, супрацоўнікі музеяў, літаратары сустракаюцца менавіта тут, на Вайсковых могілках, і ўзгадваюць нашага песняра", — кажа Павал Каралёў.