6 октября 2022, четверг, 12:40
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

«Абавязак дыяспары — падтрымка барацьбы беларускага народу»

1
«Абавязак дыяспары — падтрымка барацьбы беларускага народу»

Уратаваньнем Беларусі зьяўляецца супраціў той самазваннай баньдзе, якая абвясьціла сябе ўладай.

Абавязак дыяспары - падтрымка барацьбы беларускага народу за дэмакратыю й Незалежнасьць, а не стварэньне штучных і нелегітымных структураў па кіраваньню беларусамі. Аб гэтым заявiў замежны Сойм Руху Салідарнасьці «Разам»:

— У сувязі з тым, што галоўнай мэтай Руху Салідарнасьці «Разам», вызначанай на ІV Зьезьдзе нашае арганізацыі, зьяўляецца палітычная барацьба з расейскім імпэрыялізмам, замежны Сойм мусіць заявіць наступнае па існуючай палітычнай сытуацыі ў беларускай дыяспары:

1. Катастрафічная сытуацыя ўнутры Беларусі і пераўтварэньне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь у ізгояў Эўропы заязаныя не толькі з дзейнасьцю лукашэнкаўска-пуцінскае банды, якая незаконна й нелегітымна кіруе ў Беларусі, але і з заменай беларускай апазіцыі падчас апошняга выбарчага фарсу, які адбываўся ва ўмовах гібрыднай вайны РФ супраць Беларусі ў часы пандэміі.

2. Далейшыя спробы любых палітычных сілаў ці палітычных актараў рабіць заявы ад імя беларускага народу й, адначасна, падладжвацца пад ягонага спрадвечнага ворага - Расею, прывядуць да яшчэ больш катастрафічных наступстваў як для Беларусі й беларускага народу, так і для ўсіх краінаў нашага рэгіёну.

3. Вяртаньне ў Беларусь сталінскіх часоў пазбавіла беларускую дыяспару магчымасьцяў наўпрост уплываць на сытуацыю ў краіне.

4. Старэйшым і традыцыйным Урадам у экзылі ў сьвеце зьяўляецца Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, дзейнасьць якое заснаваная на Акце 25 сакавіка 1918 г. - ІІІ Устаўной грамаце БНР. Усе адказныя беларускія палітычныя сілы й палітычныя актары мусяць разумець важнасьць як гэтага лёсавызначальнага дакумэнту, так і самой Рады БНР для беларускае нацыі. Асабліва ўлічваючы сёньняшні паняволены стан беларускага народу ў самой Беларусі.

5. Абсалютна недапушчальным для найноўшай беларускай дыяспары зьяўляецца перанос асноўных рысаў лукашэнкаўскага рэжыму: беззаконьня, русыфікацыі, карупцыі, аўтарытарнасьці й адсутнасьці выбару на сваю дзейнасьць у замежжы.

Сыходзячы з вышэй адзначанага, мы заклікаем прадстаўнікоў дыяспары да салідарнасьці зь беларускім народам і Беларусьсю!

Беларуская дыяспара абавязана падтрымліваць белурускі народ, а не спрабаваць кіраваць ім!

Гэта, у першую чаргу, галоснасьць пра маштаб рэпрэсыяў у Беларусі. Агульныя лічбы пра маштабы разгорнутага ў Беларусі пасьля выбарчага фарсу 2020 г. дзяржаўнага тэрору сьвет мае магчымасьць даведвацца толькі ад карных структураў лукашэнкаўскае банды, якая узурпавала Беларусь. Паводле зьвесткаў «сьледчага камітэту» лукашэнкаўскага рэжыму, за пэрыяд 09.08.2020 - 01.07.2022 гг. у Беларусі ўзбуджана больш за 11000 крымінальных справаў толькі «па злачынствах экстрэмісцкае скіраванасьці». Гэта ўжо дзесяткі тысячаў паламаных лёсаў грамадзянаў Беларусі.

Уратаваньнем Беларусі зьяўляецца супраціў той самазваннай баньдзе, якая абвясьціла сябе ўладай. На дадзеным этапе гэты супраціў можа быць паспяховым толькі пры дэцэнтралізацыі, ананімнасці й канспірацыі дзейнасьці.

Дыяспара, не кіраваньнем супрацівам, а ўсеагульнай падтрымкаю мусіць засяродзіць свае дзеяньні на ўтварэньні беларускіх асяродкаў у замежжы. Інфармацыйных, праваабарончых, адукацыйных і іншых структураў, якія мусяць працаваць, менавіта, на беларускай мове й дзяржаўнай мове тых краінаў, дзе беларусы атрымліваюць прытулак.

Беларуская дыяспара мусіць выходзіць з апошняга выбарчага фарсу, які скончыўся крывавай нядзеляй 9 жніўня 2020 г. Беларусаў наперадзе чакаюць цяжкія выпрабаваньні, якія мы зможам пераадолець толькі ў сапраўднай нацыянальна-вызвольнай барацьбе супраць расейскага імпэрыялізму й ягоных стаўленікаў.

Волю Народам! Волю Асобе!

Жыве Беларусь!

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».