6 мая 2024, понедельник, 12:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзякуй табе, кадэт Захар!

10
Дзякуй табе, кадэт Захар!

Урок гісторыі для Лукашэнкі.

Беларусы абмяркоўваюць першаверасневы «урок з Лукашэгка», дзе маладыя студэнты і кадэты некалькі разоў ставілі на месца састарэлага дыктатара.

«Кадэт з Віцебску прапанаваў Лукашэнку ганарыцца двойчы ўдзельнікам антырасейскіх паўстанняў.

Захар Аўчыннікаў на славутым ужо адкрытым уроку Лукашэнкі, дзе дзеці паставілі яго на месца, згадаў, што ягоны зямляк Генрык Дмахоўскі «паспеў змагацца за незалежнасць нашай краіны». Калі хто не ведаў, то Дмахоўскі супраць Расеі змагаўся двойчы. У 1833 годзе і падчас паўстання Каліноўскага, калі ён быў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён і загінуў у адным з першых баёў з царскімі войскамі.

Ганаруся Дмахоўскім і Аўчыннікавым», — піша журналіст Зміцер Гурневіч.

«Калі б навучальны год у школах Беларусі пачаўся неяк інакш - мы б здзівіліся. Палітолаг, ваенны, аграрый, эканаміст, швец і на дудзе ігрэц на гэты раз вырашыў вярнуцца да «вытокаў». Нічога не прадвяшчала бяды: план напісаны, ролі размеркаваны. Аднак у адзін сапраўды выдатны момант «адкрытага ўрока» нешта пайшло не так!

Дзякуй табе, кадэт Захар. Дзякуй за тое, што нацыянальная гісторыя - гэта і твая асабістая гісторыя. Дзякуй за тое, што ты маеш свой пункт гледжання і мужнасць выказаць сваё асабістае меркаванне.

Гэта зусім іншая, не лукашэнкаўская школа. Гэта школа нацыянальнай самасвядомасці, дзе выхоўваюцца гонар і годнасць», — піша прэс-служба палка імя Кастуся Каліноўскага.

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях