1 февраля 2023, среда, 12:24
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Адам Станкевіч: што вядома пра адну з ключавых фігур беларускага Адраджэння

3
Адам Станкевіч: што вядома пра адну з ключавых фігур беларускага Адраджэння
Адам Станкевіч

Дзякуючы яму сёння ёсць набажэнствы па-беларуску.

6 студзеня 1892 года, 131 год таму, нарадзіўся Адам Станкевіч — адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, рэдактар часопіса «Хрысціянская думка». Ксёндз Адам Станкевіч — адна з ключавых фігур, вакол якой ішло беларускае Адраджэнне. Дзякуючы яму сёння мы маем набажэнствы па-беларуску, піша novychas.online.

Станкевіч — беларускі рэлігійны, палітычны і культурны і асветніцкі дзеяч. Святар быў забіты чэкістамі ў канцы лістапада 1949 года.

1. Станкевіч — адна з ключавых фігур, вакол якой ішло беларускае Адраджэнне

Служыўшы ў Віленскім касцёле, Станкевіч пачынаў сваю святарскую дзейнасць як ксёндз-навуковец. Але падзеі, што пачаліся напрыканцы 20 гадоў ХХ стагоддзя — рэвалюцыя, вайна — паставілі ксяндза перад выбарам на ўсё жыццё: ісці за праўдай або ціха служыць набажэнствы. Ксёндз мог асабліва ні пра што не турбавацца, але ён вырашыў ісці «З Богам для народа». Менавіта так гучала клятва, якую давалі чальцы-семінарысты гуртка пры Пецярбургскай акадэміі. Станкевіч едзе ў Мінск, дзе ў Катэдры разам з іншымі святарамі прымае рашэнне аб стварэнні «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці», з якой пасля выйшла «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

2. Станкевіч — лідар тагачасных беларускіх арганізацый і суполак

Адам Станкевіч быў не толькі кіраўніком БХД. У 1924 годзе ён узначаліў Таварыства беларускай школы, у 1926 годзе — Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.

3. Дзякуючы Станкевічу сёння мы маем набажэнствы па-беларуску

У часы паланізацыі касцёла Станкевіч быў адным з тых, хто ўпершыню прамовіў казанне па-беларуску. Пры тым, што імша ў касцёлах была на лацінскай мове, а казанне мусіла быць толькі па-польску. Момант першай прамовы ён яскрава апісвае ў сваім дзённіку. Падчас казання была цішыня. Пасля таго, як ён скончыў, пачуліся прыглушаныя рыданні — мова беларусаў аказалася годнай нават для таго, каб на ёй размаўляць у святым месцы. Нягледзячы на цяжкасці і пераслед як з боку палякаў, так і Саветаў, Станкевіч падрыхтаваў праект «Рэформы каталіцкага касцёла ў БССР», які быў прапанаваны савецкай уладзе ў 1945-1947 гадах.

4. Адам Станкевіч — выдавец, рэдактар і аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў

У 1928–1939 гадах ён рэдагуе і выдае часопіс «Хрысціянская думка». Станкевіч — адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. Станкевіч выдае і рэдагуе газету «Крыніца», якая на той час канкурыравала з «Нашай Нівай». Пытанні гісторыі беларускага народа разглядаў у працах «Вітаўт Вялікі і беларусы» і «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення», нацыянальнай асветы — у працы «Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.», беларускага нацыянальнага адраджэння ў ХІХ — першай палове ХХ стагоддзя — у працы «Беларускі хрысціянскі рух», гісторыю хрысціянства і хрысціянска-дэмакратычнага руху на Беларусі — у працы «Хрысціянства і беларускі народ: (Спроба сінтэзы)». Станкевіч — аўтар падручніка па айчыннай гісторыі для пачатковай школы.

5. Станкевіч — пакутнік

Кіраўніку Касцёла ў Беларусі мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу ўжо задавалі пытанні наконт беатыфікацыі Станкевіча. Кандрусевіч адказаў, што для гэтага патрэбна ведаць месца пахавання ксяндза, якое дагэтуль дакладна невядомае.

Святар Казімірас Вайчовіс, які быў са Станкевічам у лагеры, распавядаў, што на допытах на ноч усіх ксяндзоў ставілі да сценкі. Маладыя святары не вытрымлівалі. Станкевіч падбадзёрваў усіх альбо анекдотамі, альбо простымі словамі. Вайчовіс называў Станкевіча мучанікам, сапраўды святым чалавекам, беатыфікацыі якога павінны дамагацца беларусы.

Падчас нямецкай акупацыі Станкевіч не ішоў на супрацоўніцтва з немцамі, хаваўшы нават у касцёле савецкіх вайскоўцаў. Пасля прыходу зноўку савецкай улады Станкевіч не паддаўся на правакацыю стварэння аўтаномнага ад Ватыкана Касцёла, які б падначальваўся Саветам.

За гэту адмову ксёндз быў асуджаны да 25 гадоў катаргі ў Сібіры. Але па прыбыцці ў лагер Станкевіч адразу памірае. Калі яго вывозілі з лагера, каб пахаваць на могілках, яму «на развітанне» прабілі грудзі і кувалдай разбілі галаву. Віктар Сікора, які вёз цела на могілкі, узгадвае, што з галавы нават ляцелі мазгі. У труне ляжала акрываўленая маса, што засталася ад чалавека, дзякуючы якому Беларусь пачала набываць беларускія рысы.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».