19 мая 2024, воскресенье, 2:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Якія імпрэзы ладзяць беларусы Нью-Ёрка?

Якія імпрэзы ладзяць беларусы Нью-Ёрка?

Дыяспара агучыла планы на вясну.

Падтрыхтоўка ў красавіку да адзначэння Чарнобыльскага шляху ды святкаванне 25 сакавіка. Да таго ж ладзяцца канцэрты, выставы, літаратурныя сустрэчы. Такія асноўныя мерапрыемствы беларусаў Нью-Ёрка цягам вясны.

Пра бягучую дзейнасць дыяспары падрабязней распавёў «Радыё Рацыя» сакратар галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларус» Міхась Чаропка:

– Хапае ўсяго, хацелася б, каб беларусы былі больш адкрытымі, каб яны праяўлялі ініцыятыву і прыходзілі да іншых дыяспар. Я маю на ўвазе не толькі беларускіх, а напрыклад, перуанскіх, балівійскіх ці індускіх. Бо калі мы будзем прыходзіць да іх, яны будуць прыходзіць да нас, будзе адбывацца ўзаемаабмен, узаемаўзбагачэнне. І такім чынам мы для сябе возьмем нешта новае і пра нас будуць лепш ведаць у свеце, пра беларусаў.

Міхась Чаропка перакананы, што ў ЗША варта ладзіць больш мерапрыемстваў, дзе была б магчымасць распавядаць пра наяўнасць беларускай дыяспары ў такой краіне, а таксама пра сітуацыю ў самой Беларусі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях