14 декабря 2025, воскресенье, 1:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Сайт kvitki.by перастаў адкрывацца ў Беларусі і за яе межамі

2
Сайт kvitki.by перастаў адкрывацца ў Беларусі і за яе межамі

Сацсеткі кампаніі выдаленыя.

Сайт kvitki.by перастаў адкрывацца ў Беларусі і за яе межамі, амаль усе старонкі кампаніі ў сацсетках выдаленыя. Мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў недаступныя, піша «Зеркало».

З сацсетак сэрвісу пакуль працуе толькі старонка ў Facebook. Тут апошняе паведамленне было апублікавана 21 жніўня - анонс канцэрта.

На сайце Вялікага тэатра паказана, што ў kvitki.by адбыўся «тэхнічны збой».

«У гэты момант на сайце білетнага аператара www.kvitki.by узніклі тэхнічныя праблемы, у сувязі з чым прыпыненая магчымасць набыцця квіткоў на спектаклі Вялікага тэатра Беларусі. Каманда www.kvitki.by прыкладае ўсе намаганні для хутчэйшага ліквідацыі праблемы і аднаўлення паўнавартаснай працы сэрвісу. Як толькі сэрвіс будзе цалкам адноўлены, мы паведамім пра гэта», — гаворыцца на сайце тэатра.

Падобнае паведамленне размешчанае на сайце Цэнтра культуры «Віцебск»:

«У сувязі з тэхнічнымі збоямі ў працы білетнага аператара «квіткі» на фестываль ПОЙМА можна набыць у касах установы і ў білетнага аператара TICKETPRO.BY. Квіткі на фестываль (і іншыя праекты Цэнтра культуры), набытыя раней, сапраўдныя».

Журналісты паспрабавалі датэлефанавацца па гарадскіх тэлефонах кампаніі і на мабільныя тэлефоны супрацоўнікам, якія адказваюць за продаж квіткоў юрыдычным асобам, — усе тэлефоны недаступныя.

Нагадаем, 14 жніўня стала вядома, што затрыманы дырэктар Палаца Рэспублікі і так званы дэпутат Мінгарсавета Максім Прыходскі па падазрэнні ў карупцыі.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях