22 декабря 2025, понедельник, 0:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

За пратэст супраць адмены ільгот арыштавалі 25 школьнікаў (абноўлена)

15

У Мазыры міліцыянты затрымалі школьнікаў, якія выйшлі на плошчу Леніна пратэставаць супраць адмены льготаў.

Спачатку міліцыянты затрымалі чатырнаццаць школьнікаў, яшчэ дзесяцёх спынілі за васемсот мэтраў ад месца правядзеньня акцыі. У маладзёнаў знайшлі расьцяжку “Не — адмене льготаў!”.

Усіх трымалі у актавай залі будынку міліцыі. Школьнікаў фатаграфавалі і бралі у іх адбіткі пальцаў. Міліцыянты складвалі на затрыманых пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Пры гэтым, у парушэньне дзейнага заканадаўства, да непаўналетніх не выклікалі бацькоў.

Мясцовы праваабаронца Сяргей Лапушка паведаміў “Свабодзе”, што яго не дапусьцілі у памяшканьне, дзе знаходзяцца затрыманыя, нягледзячы на іх просьбы. Вядома, што ў міліцыю выклікалі дырэктараў школ, вучні якіх намагаліся ладзіць вулічную акцыю.

Паводле нормаў заканадаўства, міліцыянты мусілі адпусьціць затрыманых пад падпіску бацькоў праз гадзіну ад моманту затрыманьня, бо яны зьяўляюцца непаўналетнімі. Але ўсіх трымалі у міліцыі некалькі гадзінаў. Міліцэйскае кіраўніцтва патрабавала назваць арганізатараў акцыі падлеткаў.

На ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Адміністрацыйныя справы на школьнікаў накіруюць для разгляду ў камісіі выканкаму.

Написать комментарий 15

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях