13 июня 2026, суббота, 19:40
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Аляксандра Глеба вынеслі з поля на насілках

Аляксандр Глеб, капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, паўабаронца лонданскага “Арсенала” быў вынесены з поля на насілках у матчы чарговага тура англійскага чэмпіянату.

“Арсенал” гуляў у гасцях з “Вэст Хэмам”. На 13-й хвіліне Глеб аддаў галявы пас Робіну ван Пенсі і ён забіў гол. Аднак праз 16 хвілін беларускі футбаліст атрымаў удар у калена і не змог працягваць гульню, паведаміў "Прессбол".

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях