9 января 2025, четверг, 22:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Европейский марш завершился – Европейский марш продолжается!

24 января представители Объединенных демократических сил, а также ряда проевропейских общественных инициатив объявили о начале кампании «Европейская Беларусь».

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, лідэр незарэгістраваных Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) і Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч, каардынатар "Хартыі'97" Андрэй Саннікаў і кіраўнік Еўрапейскага руху Міхаіл Марыніч паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Менску аб пачатку кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

Доўгатэрміновая кампанія

Былы міністр знешнеэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіл Марыніч адзначыў, што Еўрапейскі марш стаўся для грамадскасці, праеўрапейскіх, прадэмакратычных сілаў знакавай падзеяй.

"Вось чаму я тут... і выступаю разам са сваімі калегамі ў гэтай шляхетнай грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", - цытуе Міхаіла Марыніча “Нямецкая хваля”.

Былы кіраўнік аргкамітэту Еўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч патлумачыў, што з ініцыятывай аб правядзенні кампаніі "Еўрапейская Беларусь" выступаюць не чатыры палітыка - яе падтрымалі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. Спадар Івашкевіч таксама агучыў мэты кампаніі. Па яго словах, пасля правядзення Еўрапейскага маршу восенню мінулага года была заяўлена, што гэта не разавая акцыя, а доўгатэрміновая кампанія, і задачай гэтай акцыі ёсць...

"Дамагчыся, каб Беларусь увайшла ў Еўрапейскі Звяз, а на бліжэйшы час, каб падштурхнуць улады да выканання 12 прапановаў Еўрапейскага звязу", - дадае былы кіраўнік аргкамітэту Еўрапейскага маршу .

Матывацыя праз "еўрапейскі шанс"

Кіраўнік Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч агучыў шмат аргументаў на карысць уваходжання Беларусі ў склад ЕС. Сярод іх і гарантаванне палітычнай незалежнасці, і пашырэнне стандартаў еўрапейскага дабрабыту на Беларусь, але найбольш цікавым выглядаў аргумент аб стварэнні матывацыі для рэформы.

"Як навуковец у мінулым, які працаваў на стыку дысцыплін (я займаўся сістэмамі кіравання), я вам скажу, што матываваная і нематываваная чалавечая дзейнасць можа на парадак розніцца ў эфектыўнасці".

І зараз, па словах Міколы Статкевіча, Беларусі трэба матывацыя для дэмакратыі, матывацыя да пераменаў.

"І гэтую матывацыю здольны стварыць у грамадстве еўрапейскі шанс - наблізіцца да Еўропы і атрымаць той узровень жыцця, які маюць еўрапейцы", - тлумачыць кіраўнік Еўрапейскай кааліцыі.

Заснавальнікі "Еўрапейскай Беларусі" першым сваім крокам назвалі збор подпісаў беларускіх грамадзян, каб мець магчымасць паказаць кіраўніцтву ЕС жаданне беларускага народа да ўступлення ў Еўрасаюз. Запланаваныя таксама вулічныя акцыі - 25-га сакавіка і 1-га траўня.

Шмат нагодаў для дзеянняў

Як патлумачыў Мікола Статкевіч, заснавальнікі Беларускай народнай рэспублікі былі еўрапейскімі палітыкамі, таму Дзень волі 25-га сакавіка можа праходзіць пад лозунгамі еўрапейскай інтэграцыі, акрамя таго менавіта 25-га сакавіка 1957 году былі падпісаны Рымскія пагадненні, якія сталіся юрыдычным падмуркам ЕС.

9-га траўня 1950 году міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман агучыў ідэю новага палітычнага ўладкавання Еўропы, ў гонар чаго заснаваны Дзень Еўропы. А 1-га траўня 2004 году ў ЕС пачаў пашырэнне і наблізіўся да беларускіх межаў. Такім чынам, травень можа зрабіцца гарачым месяцам для беларускіх інтэгратараў - хапае нагодаў для дзеянняў!

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях