27 ноября 2024, среда, 3:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Александр Милинкевич встретился с министром иностранных дел Франции (Фото)

Александр Милинкевич встретился с министром иностранных дел Франции (Фото)

Лидер движения “За Свабоду” Александр Милинкевич и председатель Комитета защиты репрессированных “Солидарность” Инна Кулей находятся с визитом во Франции. В первый день визита произошла встреча белорусских политиков с руководителем французского внешнеполитического ведомства Бернаром Кушнером.

Сустрэча праходзіла ў афіцыйнай залі прыёмаў французскага Міністэрства.

– Гэта была вельмі цікавая сустрэча. Спадар Кушнер не толькі палітык, а і вядомы грамадскі дзеяч, стваральнік сусветнай арганізацыі “Урачы без межаў”. Ён мае высокі маральны аўтарытэт у свеце. Нам было вельмі лёгка размаўляць, бо мы добра разумелі адзін аднаго як людзі, якім блізкая праваабарончая тэматыка, – паведаміў Аляксандр Мілінкевіч.

Падчас гутаркі Бернар Кушнер цікавіўся, што яго краіна можа зрабіць для больш эфектыўнай рэалізацыі палітыкі ЕЗ у адносінах да Беларусі. Як вядома, з ліпеня гэтага году Францыя будзе старшыняваць у Еўразвязе.

– Я распавёў, што вельмі важна падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі. Гэта падтрымка рэпрэсаваных, развіццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі (радыё, інтэрнэт-выданні, тэлебачанне, мясцовых бюлетэняў), падтрымка моладзевых і адукацыйных праектаў, – падкрэсліў лідэр Руху “За Свабоду”.

Аляксандр Мілінкевіч таксама распавёў французскаму палітыку пра кампанію “За свабодныя выбары” і прапановы дэмакратычных сілаў па лібералізацыі выбарчага заканадаўства ў Беларусі.

– Практыка правядзення выбарчых кампаніяў у Беларусі не адпавядае мінімальным дэмакратычным стандартам. Мы дамагаемся зменаў, якія дазволяць наблізіць выбары ў Беларусі да агульнапрызнаных нормаў, – адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Лідэр Руху “За Свабоду” падкрэсліў, што 12 прапановаў Еўразвязу да беларускага народу і ўраду – гэта абсалютна неабходныя і маральныя патрабаванні. Прычым першым павінна быць вырашана пытанне вызвалення палітычных вязняў Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

Палітыкі таксама абмеркавалі пытанне распрацоўкі “дарожнай карты” па спрыянні еўрапеізацыі Беларусі, а таксама размаўлялі пра магчымае будаўніцтва АЭС на Беларусі.

Бернар Кушнер запэўніў, што будзе рабіць усё, каб палітыка Еўразвязу стала максімальна салідарнай з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Францыя мае намер шырока выкарыстоўваць досвед новых дзяржаваў-сябраў Еўразвязу па падтрымцы дэмакратызацыі Беларусі.

Пасля сустрэчы з міністрам замежных справаў Францыі Бернарам Кушнерам Аляксандр Мілінкевіч і Іна Кулей правялі прэсавую канферэнцыю.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях