«Конфедерация с Беларусью развалит Россию»
4- 26.06.2008, 9:20
Во время недавней пресс-конференции в Минске госсекретарь «союза» России и Беларуси Павел Бородин заявил, что сейчас обе страны держат курс на создание «союзного» государства конфедеративного типа.
У інтэрвію “Заўтра тваёй краіны” аналітык Раман Якаўлеўскі заявіў, што ўспрымаць заявы Барадзіна можна толькі з гумарам.
-- Калі такое чуеш з вуснаў Павала Барадзіна, які нам ужо шмат гадоў абяцае ці то рэфэрэндумы, ці то “саюзную” дзяржаву ў розных яе варыяцыях, то, натуральна, і стаўленьне да чарговай ягонай заявы, так бы мовіць, гумарыстычнае, - адзначае аналітык Раман Якаўлеўскі. – Узьнікае пытаньне: навошта агромністай фэдэратыўнай Расеі з 89 суб’ектамі фэдэрацыі патрэбнае раўнапраўнае канфэдэратыўнае ўтварэньне з маленькаю параўнальна зь ёю Беларусьсю? Гэта проста немагчыма, і тое, што Павал Паўлавіч час ад часу гаворыць, то гэта проста ён генэруе сваю плынь думак, каб нагадаць пра сваё існаваньне.
Аналягічнага меркаваньня прытрымліваецца і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які лічыць, што канфедэрацыя з Беларуссю разваліць Расею на некалькі асобных дзяржаў.
-- Канфэдэратыўны падыход абсалютна немажлівы, таму што гэта развальвае саму Расейскую Фэдэрацыю, - лічыць палітык. – Гэта такая канструкцыя, якая проста ня можа існаваць у палітычнай прыродзе. Адразу ж узьнікне шэраг пытаньняў, якія паставяць на парадак дня Татарстан, Башкартастан, Каўказ і гэтак далей.