9 января 2025, четверг, 21:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

За два дня Будслав посетили более 40 тысяч верующих (Фото)

4

В молебнах, которые проходили 1-2 июля в рамках празднований, посвященных Божьей Матери Будславской, приняли участие более 40 тысяч человек.

У Будслаў прыехалі дзесяткі тысяч пілігрымаў з Менска, Нарачы, Жодзіна, Ракава, Радашковічаў, Вілейкі, Магілёва, Віцебска і іншых населеных пунктаў Беларусі, а таксама з Польшчы, Украіны, Літвы і Расеі. Увечары 1 ліпеня людзі ўзялі ўдзел у вячэрняй імшы перад Будслаўскім касцёлам бернардзінцаў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

У сваёй адозве да пілігрымаў мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў удзельнікаў урачыстасцей у Будславе маліцца за візіт Бенедыкта XVI у Беларусь.

Сёлета для ўдзелу ў традыцыйным храмавым свяце 1—2 ліпеня, прысвечаным 10‑годдзю каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, былі запрошаныя Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый арцыбіскуп Марцін Відовіч і ўсе каталіцкія біскупы краіны, а таксама духоўныя хоры.

У праграму свята былі ўключаныя ўрачыстыя імшы, Марыйныя няшпары (праслаўленні Ісуса Хрыста і Маці Божай, падчас якіх выконваюцца псалмы), акафіст, пакланенне святым дарам, працэсіі і літаніі да Маці Божай. У свяце бралі ўдзел таксама вернікі грэка‑каталіцкай царквы.

Удзельнікі свята адзначылі 10‑годдзе з дня, калі кардынал Казімір Свёнтак каранаваў папскімі каронамі абраз Маці Божай Будслаўскай, што з’яўляецца прызнаннем яго цудатворнасці.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях