За гайки и болты задержан Игорь Корсак
19- 9.07.2008, 10:56
Сотрудники КГБ задержали "подозреваемого в злостном хулиганстве во время концерта в ночь с 3 на 4 июля". Это 34-летний Игорь Корсак.
Цешча Ігара Корсака Тацьцяна Цяцёркіна паведаміла «Радыё Свабода», што 3 ліпеня яны ўсей сям’ёй былі на лецішчы і займаліся там будаўніцтвам. А 9-й вечара яны вярнуліся ў Менск і знаходзіліся дома.
Супрацоўнікі КДБ прыйшлі за Ігарам учора ўвечары з ператрусам, падчас якога знайшлі ў кватэры пакет з балтамі і гайкамі, а таксама гумовыя пальчаткі. Тацьцяна Цяцеркіна паведаміла, што ў кампутары супрацоўнікі КДБ шукалі інфармацыю па слову “траціл”, але нічога не знайшлі, забралі так званыя “рэчавыя доказы” і затрымалі Ігара Корсака.
Ігара дапытвалі на Казлова, 4 (адміністрацыйны будынак Інстытуту нацыянальнай бясьпекі). Ён пасьпеў патэлефанаваць сваякам і паведаміў, што яго падазраюць у вырабленьні выбуховага прыстасаваньня і на 3 сутак вязуць у Ізалятар часовага ўтрыманьня.
Цешча Ігара Корсака абураная дзеяньнямі супрацоўнікаў КДБ. Яна лічыць, што ў гаспадарцы кожнай кватэры знойдуцца і балты, і гайкі, і гумовыя пальчаткі. Жанчына паведаміла, што раней Ігар актыўна ўдзельнічаў у грамадзка-палітычным жыцьці і быў на ўліку праваахоўных органаў як апазыцыянэр.