22 декабря 2025, понедельник, 7:11
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Павел Северинец: «Голосование сегодня -- это обман белорусского народа»

Один из лидеров Белорусского христианского демократического движения Павел Северинец рассуждает на “Радыё Свабода”: участвовать или не участвовать белорусам в “выборах”.

– Падчас гэтае выбарчае кампаніі мне давялося зьбіраць подпісы, абыходзіць кватэры ў васьмі акругах. Па ўсёй Беларусі. Адбыліся тысячы сустрэчаў і размоваў. Людзі ня вераць у дэмакратыю ў Беларусі. У выбары як сам працэс. Сёньняшнія выбары вельмі складаныя. Складаны палітычны працэс, надзвычай складаны палітычны выбар для нацыянальнага руху.

Байкатаваць гэтыя “выбары” ці ўдзельнічаць у іх? Здымацца ці працягваць ісьці да канца? Гэта пытаньне, якое кожны вырашае па-свойму ў сёньняшнім дэмакратычным асяродку.

Становішча складанае, адказаць адназначна, што лепш – байкот ці ўдзел – надзвычай цяжка. Тым ня менш, на наш, хрысьціянскіх дэмакратаў, погляд, аптымальная формула такая.

Варта ўдзельнічаць у кампаніі практычна да канца, выкарыстоўваць яе для таго, каб разрэклямаваць сваіх лідэраў, каб падаць альтэрнатыву гэтай уладзе. Але – ня ўдзельнічаць у самім галасаваньні. Бо яно ёсьць падманам беларускага народу. Яно ёсьць спробай легітымізацыі сёньняшняй улады. А праз гэта, магчыма, і дэлегімітызацыя беларускай незалежнасьці.

На маю думку, удзел у кампаніі і няўдзел у так званым “галасаваньні” якраз можа быць той аптымальнай пазыцыяй, той аптымальнай стратэгіяй, якую маглі б эфэктыўна правесьці аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, -- кажа Севярынец.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях