13 ноября 2024, среда, 1:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Трэйлер да «Свiтанку» планеты малпаў» выйшаў па-беларуску

1

З 17 ліпеня ў кінатэатрах Беларусі з’явілася новая частка «Планеты малпаў».

Гісторыя гэтай франшызы — а гэта ўжо восьмы фільм серыі — адлюстраванне фобій чалавецтва. Як і першыя часткі, новы перазапуск паразітуе на найбольш моцных страхах цывілізаванага свету. Пра гэта паведамляе сайт kinakong.by.

Шасцідзесятыя гады, калі былі знятыя першыя стужкі, — гэта часы гонкі ўзбраенняў, «Халоднай вайны», ядзерных выпрабаванняў у абедзвюх звышдзяржавах, палёта чалавека ў космас і высадкі на Месяц. Таму асноўныя трывогі былі звязаныя з ядзернай вайной ды роспаччу перад бясконцасцю сусвету.Сюжэт арыгінальнай гісторыі Планеты Малпаў выдатна адлюстроўваў гэта: каманда астранаўтаў высаджваецца на планеце, заселенай разумнымі малпамі і дзікімі людзьмі, што пакланяюцца ядзернай бомбе і з жахам усведамляе, што гэта ёсць Зямля праз 2 тысячы год. У свой час гэтая гісторыя забяспечыла шалёны поспех фільма.

Сучасныя стужкі выдатна паказваюць новыя трывогі саслаблага чалавецтва: татальная іпахондрыя, панічная боязь вірусаў (узгадайце толькі, колькі гістэрый было звязана апошнія гады з рознага кшталту грыпамі і пнеўманіямі), а таксама роспач і жах перад хвалямі дзікіх мігрантаў, якія, нібыта, запаланілі Еўропу ды Амерыку. 

Менавіта на страхах людзей перад эпідэміямі і бояззю нашэсця дзікіх і моцных чужынцаў і спрабуе згуляць новы фільм. Пакуль гэта атрымліваецца даволі ўдала: ужо першы ўікэнд прынёс стваральнікам «Планеты малпаў» каля 100 мільёнаў даляраў.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях