29 декабря 2025, понедельник, 10:55
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзімір Някляеў: Пайшоў бы на Плошчу святкаваць з бел-чырвона-белым сцягам

4
Уладзімір Някляеў: Пайшоў бы на Плошчу святкаваць з бел-чырвона-белым сцягам

Беларускі паэт Уладзімір Някляеў - пра магчымасць рэвалюцыі.

«Напярэдадні 2016 года пыталі: «Ці будзе вайна?..« Ну, бо сто год таму, у 1916 была.

Цяпер пытаюць (з паўсотні людзей толькі сёння): ці будзе рэвалюцыя, пераварот?.. Бо 2017-ты год.

Каб час зберагчы, адказваю адразу ўсім:

Усё было - не ўсё збылося.

Флустрацыі, палюцыі...

Калі вайны не пачалося,

Не будзе й рэвалюцыі.

Святкуйце!

P.S. Яшчэ пытаюць: дзе святкую?

Не ў Мінску.

Калі б быў у Мінску, пайшоў бы а поўначы на Плошчу святкаваць. З бел-чырвона-белым сцягам, падтрымаўшы вельмі файную ідэю Зьміцера Дашкевіча...», - напісаў Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку».

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях