23 декабря 2024, понедельник, 13:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Чырвоная і белая»: музычны гурт з Украiны падтрымаў беларусаў

2
«Чырвоная і белая»: музычны гурт з Украiны падтрымаў беларусаў

«Пирятин» выканаў песню на беларускай мове.

Аб гэтым сайту Сharter97.org паведамiлi cамi музыкi з гурта «Пирятин».

Песня «Чырвоная і белая» – гэта музычны жэст салідарнасці беларускаму народу, які ў гэты час змагаецца за права на свабоду ад тыраніі. У Беларусі адбываецца светапоглядная рэвалюцыя, і адбываецца яна не толькі ў фізічным вымярэнні, але і ў сэнсавым, сімвалічным полі. Гурт «Пирятин» не мог застацца ў старане і запісаў прысвячэнне колерам беларускага нацыянальнага сцяга і людзям, якіх ён аб’ядноўвае.

«Маем надзею, што песня падбадзёрыць беларусаў і нагадае пра то, што яны не самотныя ў сваіх памкненнях і акцыях. Шмат хто з нашых сяброў-беларусаў быў з намі фізічна і маральна ў вызначальныя для Ўкраіны часы. Таму сёння мы ўважліва сочым за развіццём падзей, жадаем поспеху і пад’ёму агульнанацыянальнай справы! Жыве Беларусь» — кажа франтмэн гурту Іван Сэмесюк.

«Пирятин» (чытаецца як Пыратын) — украінскі гурт з Кіева, ўтвораны ў 2016-ым годзе. Лідар каманды – мастак і літаратар Іван Сэмесюк. Гурт вызначае свой жанр як «power country», тэматыка песень – даследванне украінскай душы ва ўсіх, нават самых цёмных яе куточках. У дыскаграфіі гурту – альбомы «Атентат» і «Тантра». Тэкст для песні напісаў паэт Алесь Плотка, перакладчык на беларускую кнігі Сэмесюка «Прыгоды павіяна Томаса» і кнігі вершаў «Папяросы» Юрко Іздрыка.

Музыка – Пирятин, тэкст – Алесь Плотка, саундпрадусар – Арцём Малюга. Іван Сэмесюк – вакал, губны гармонік; Андрэй «Біт» Літвінок – барабаны; Арцём Малюга – бас-гітара; Багдан Буткевіч – гітара, бэк-вакалы; Надзя Каламеец – бэк-вакалы.

Відэа – Gankafilm, рэжысёр – Ганка Трэцяк, відэа з акцый пратэсту – Марына Драбышэўская, Яўген Меркіс, Даша Сапранецкая (Current Time).

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях