22 декабря 2025, понедельник, 5:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі падтрымаў малітву за спыненне беззаконня

4
Каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі падтрымаў малітву за спыненне беззаконня
фота: catholic.by

Хрысціяне трох канфесіяў заклікаюць маліцца за Беларусь кожны дзень а 21-й гадзіне.

Хрысціяне трох канфесіяў заклікалі маліцца «за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою». У звароце ўзялі ўдзел музыкі Аляксандр Патліс, Ілля Сільчукоў і Андрусь Такінданг, вядоўца «Калыханкі» Аляксандр Ждановіч, актор Павел Харланчук, гурт Laudans, мастачка Надзя Бука, актывісты Зміцер Дашкевіч, Вольга Севярынец, святар Вячаслаў Барок. Маліцца просяць штодзень а 21-й гадзіне.

«Толькі што даведаўся пра чарговую цудоўную акцыю малітвы за Беларусь. Я асабіста далучаюся і заахвочваю па меры магчымасці далучацца да малітвы а 21 гадзіне за нашу краіну і наш народ. Заклікайце да гэтай малітвы сваіх родных, сяброў, знаёмых», – адзначыў біскуп.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях