У Беластоку адбудзецца «гістарычнае падарожжа» з Уладзімірам Арловым
- 3.01.2024, 22:51
- 1,518
![У Беластоку адбудзецца «гістарычнае падарожжа» з Уладзімірам Арловым](https://i.c97.org/ai/550352/aux-head-1685638894-20230601_Arlou_360.jpg)
Урок гісторыі пройдзе заўтра, 4 студзеня, а 18:30.
Урокі Гісторыі з Уладзімірам Арловым афлайн. Наступная вандроўка 27-я.
Тэма: Францішак Багушэвіч і яго жыццёвы шлях.
Дзеці і падлеткі бясплатна. Дарослыя – за данаты.
Напрыканцы – віктарына. Галоўны прыз – каляндар 2024 з малюнкамі, якія Павал Севярынец намалаваў у турме.
Можна будзе набыць кнігі Уладзіміра Арлова ад выдавецтва Kamunikat.
![](https://i.c97.org/ai/578068/aux-1704311303-1.jpeg)