Разьвіталіся зь Яўгенам Будзінасам
2- 5.10.2007, 19:29
Сёньня прайшла жалобная цырымонія разьвітаньня зь пісьменьнікам Яўгенам Будзінасам. Ён памёр на 64-м годзе жыцьця пасьля працяглай і цяжкай хваробы.
Разьвітаньне адбылося ў створаным Яўгенам Будзінасам культурна-гістарычным комплексе “Дудуткі”. Тут сабралася шмат людзей, яны прынесьлі мноства кветак. Труну зь нябожчыкам паставілі ля млына — месца, якое ён так любіў, паведаміла "Радыё Свабода".
Разьвітальнае слова казалі сябры Будзінаса — Юры Хашчавацкі, Уладзімер Някляеў, Юры Хадыка, Аляксандар Старыкевіч ды іншыя.
Затым працэсія накіравалася ў крэматорый.
Прах Яўгена Будзінаса пахаваюць у “Дудутках” паводле ягонага запавету.