16 декабря 2025, вторник, 2:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

На предприятиях сокращают рабочую неделю и зарплаты

10

На предприятии «Мостовдрев» заводоуправление переведено на четырехдневную рабочую неделю.

Гэта зьвязана з скарачэньнем экспарту прадукцыі ў заходнія краіны. Працаўнікам зьмяншаюць заробак.

Намесьнік дырэктара прадпрыемства па ідэалёгіі Іван Беліда кажа, што на прадпрыемстве цяпер для кіраўнічага пэрсаналу складзены новы графік працы — маўляў, усё згодна з заканадаўствам. Зь ягоных словаў, прычына такой навацыі ў зьнешніх фактарах.

«Крызіс, дрэнна купляецца наша прадукцыя за мяжой», - сказаў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» Іван Беліда.

Экспарт прадукцыі, зазначае ён, арыентаваны на розныя краіны, а праблемаў з збытам больш паўстае на Захадзе, куды «Мастоўдрэў» пераважна экспартуе фанэру

«Гэта 50 на 50. Дакладней, палова на Захад, а другая ў Расею і ў краіны СНД. Горш стала на Захадзе, бо там упалі кошты на нашу прадукцыю й зьявіліся цяжкасьці зь ейным збытам».

Віктар, адзін з упраўленцаў прадпрыемства, паведаміў, што ўсе ягоныя калегі нэгатыўна ўспрынялі пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, але пратэставаць баяцца.

«Ну што, носяць паперы, каб мы іх падпісвалі, пытаюцца, згодзен ці ня згодзен. Напэўна, страхуюцца, маўляў, каб потым ніхто не казаў, што ён не пагадзіўся. Усе супраць, але баяцца нешта казаць і моўчкі падпісваюць», - кажа спадар Віктар.

Зараз, ужо пасьля ўвядзеньня новага працоўнага графіку, яны працягваюць працаваць пяць дзён, а вось заробак ім абяцаюць толькі на дзьве траціны, дадае ўпраўленец.

«Ну, што такое дзьве траціны заробку? Прэміі наагул няма. У сярэднім наш аклад — 670 тысяч, выходзіць, што мы й паўмільёна не атрымаем...», - тлумачыць ён.

Спадар Віктар кажа, што знайсьці працу ў невялічкім гарадку праблематычна, і таму людзі стараюцца трымацца таго, што маюць.

«Усе добрыя месцы даўно занятыя. І што цяпер — нават вуліцу падмятаць, і то месца ня знойдзеш», - кажа ўпраўленец прадпрыемства.

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях