26 декабря 2024, четверг, 14:43
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Гісторык: Больш за 90% працоўных выступалі за беларусізацыю

Гісторык: Больш за 90% працоўных выступалі за беларусізацыю

У aрхівах знойдзены лісты беларускіх працоўных да ўладаў з 1990-х.

Лісты працоўных пра беларускую мову ў Вярхоўны Савет знайшла ў архіве доктар гісторыі Алена Маркава. Пра што ў іх напісана, яна распавядае ў ток-шоу «Intermarium» на тэлеканале «Белсат».

Алена Маркава выкладае ў Карлавым універсітэце (Прага, Чэхія). Паводле яе, гвалтоўная беларусізацыя 1990-х – гэта міф, створаны сённяшнімі ўладамі Беларусі. Перш чым 26 студзеня 1990 года прыняць закон аб тым, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай, урад апублікаваў законапраект. У Вярхоўны Савет сталі паступаць лісты.

«Я працую ў архівах, і калі я раскрывала гэтыя папкі запыленыя, там была вялікая колькасць лістоў, якія дасылалі звычайныя людзі, – узгадвае Алена Маркава. – І я, канешне ж думала, што там будзе: «Прекратите это безобразие!». Нічога падобнага! Больш за 90 % лістоў былі «за»! Там былі аргументы, што так, вяртаецца гістарычная справядлівасць. Што так, будзе цяжка, але мы гатовыя. Былі і лісты на расейскай мове ў падтрымку беларускай. Прычым часта – нашмат больш красамоўныя і пераканаўчыя. Пісалі нават людзі з Масквы. Гэта была масавая падтрымка!».

Канешне, былі і тыя, хто выступаў супраць. Філолаг, педагог, перакладчык Лявон Баршчэўскі ў 1993 годзе быў намеснікам міністрам адукацыі. Паводле яго, у Менску за год на беларусізацыю ў школах бацькі напісалі восем скаргаў. «Гэтых дзяцей уладавалі ў расейскія школы, ніякіх праблем не было. Гаварыць пра масавы пратэст абсалютна не выпадае», – гаворыць ён.

Пра беларускую мову ўдзельнікі ток-шоу «Intermarium» дыскутавалі напярэдадні перапісу насельніцтва, які пройдзе сёлета з 4 па 30 кастрычніка. Беларусам зададуць пытанне ў тым ліку і пра родную мову. У межах папярэдняга перапісу ў 2009 годзе яе назвалі роднай 53,2 % грамадзян. У 1999-м такіх людзей было значна болей: 73,5 %.

На цікавы факт звярнуў увагу яшчэ адзін удзельнік ток-шоу – Віктар Майсеянка, доктар філалогіі, прафесар Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Івана Франка. Вобласці, дзе расейскую мову назвалі роднаю больш за 50 % насельніцтва, не трапілі пад расейскую акупацыю. «Мова стала шчытом», – падсумаваў ён.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях