14 июля 2024, воскресенье, 13:24
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Будславе адбываецца фэст у гонар абраза Маці Божай

1
У Будславе адбываецца фэст у гонар абраза Маці Божай

Фота- і відэарэпартаж.

5 і 6 ліпеня ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе праходзяць традыцыйныя штогадовыя ўрачыстасці ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай — заступніцы Беларусі. Smartpress.by прапаноўвае фотарэпартаж з першага дня фэсту.

Традыцыйна праграма фэсту распачалася з прывітання пілігрымаў, якія прыйшлі да Маці Божай пешшу з розных населеных пунктаў краіны. Сустракаў паломнікаў пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік.

Затым адбылася святая Імша для пілігрымаў, якую цэлебраваў каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, а канцэлебравалі іншыя беларускія біскупы і шматлікія святары з розных дыяцэзій.

Далей у плане ўрачыстасцяў былі: Акафіст да Маці Божай, які праспявалі грэка-каталіцкія вернікі разам са сваімі пастырамі.

Праграма фэсту будзе працягвацца сёння да поўначы і будзе трываць усю ноч. Так што ўсё жадаючыя могуць яшчэ далучыцца да святкаванняў.

У гэтым годзе ў Будслаў прыйшлі пешшу і прыехалі на роварах 1982 пілігрыма. Таксама шматлікія вернікі прыехалі на фэст самастойна, або ў складзе аўтобусных і аўтамабільных пілігрымак.

Будслаўскі фэст — штогадовая каталіцкая ўрачыстасць, прысвечаная ўшанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай, напісанага невядомым аўтарам ў XVI стагоддзі.

Абраз знаходзіцца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Будслаў, што ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Ён слаўны сваімі цудамі, а ў самім Будславе, паводле легенды, вернікам аб’явілася Дзева Марыя. Адбылося гэта 2 ліпеня 1588 года.

Кожны год на Будслаўскі фэст прыбываюць шматлікія пілігрымы з розных куткоў Беларусі і свету. У 1992 годзе першае такое афіцыйнае паломніцтва сабрала 45 груп.

У жніўні 2016 года Будслаўскі фэст быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. А ў 2018-м — уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях