22 июля 2024, понедельник, 6:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Нобэлеўскі цэнтар міру зладзіў акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі

1
Нобэлеўскі цэнтар міру зладзіў акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі

У Осла выпусцілі голуба міру.

Роўна а 12:00 кожную пятніцу ў летнія месяцы голуб міру вылятае з акна Нобэлеўскага цэнтру міру ў Осла (Нарвэгія). Калі ён пралятае над гарадзкой плошчай у Осла, званы мэрыі граюць мэлёдыю песьні Джона Ленана «Дайце міру шанец» (Give Peace a Chance).

5 ліпеня голуба міру выпусьцілі ў падтрымку і «з надзеяй на вызваленьне» кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна», Нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага, які ўжо амаль тры гады знаходзіцца за кратамі, а таксама ў падтрымку ўсіх беларускіх палітвязьняў, перадае «Радыё Свабода».

«На гэтым тыдні лідэр краіны Аляксандар Лукашэнка вызваліў 10 палітвязьняў* у сувязі з амністыяй, і падаў сыгнал, што іншыя цяжкахворыя палітвязьні таксама могуць быць вызваленыя. Так што сёньня наш голуб міру паляціць з надзеяй на вызваленьне Нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў у Беларусі», — прамовіла прадстаўніца Нобэлеўскага цэнтру міру перад запускам голубу міру.

*Паводле апошніх зьвестак, праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 18 палітзьняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых. Паводле інфармацыі «Вясны», частка палітвязьняў выйшлі паводле памілаваньня, а не па амністыі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях