5 декабря 2025, пятница, 7:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Нямецкія студэнты наведалі рэдакцыю «Радыё Рацыя»

Нямецкія студэнты наведалі рэдакцыю «Радыё Рацыя»

Замежныя групы ўсё часцей цікавяцца тэмай беларусаў Падляшша.

З пяцідзесяці супрацоўнікаў «Радыё Рацыя» ў Беларусі цяпер не засталося ніводнага — усе былі вымушаныя эміграваць або падвергліся рэпрэсіям. Праграмны дырэктар Юрка Ляшчынскі падчас сустрэчы са студэнтамі з Эрфурцкага ўніверсітэта прыкладных навук распавёў пра праблемы свабоды слова і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты. Навучэнцы з Усходняй Германіі таксама даведаліся пра жыццё нацыянальных меншасцяў Падляшша.

Як адзначыў Юрка Ляшчынскі, замежныя групы ўсё часцей цікавяцца гэтай тэмай:

– Тут акурат былі нямецкія студэнты з Эрфурта і яны прыйшлі на «Радыё Рацыя», каб штосьці даведацца пра міжнародную палітыку, але таксама і пра беларусаў Беласточчыны і беларусаў Падляшша. І гэта не першая і, думаю, не апошняя група людзей з замежжа, якія ўсё ж такі бачаць не толькі Падляшша як частку Польшчы, але бачаць Падляшша як разнароднае і бачаць нас, беларусаў, у гэтым месцы.

Старшыня ўправы «Радыё Рацыя» Яўген Вапа адзначыў важнасць падобных сустрэч:

– Кожны, хто цікавіцца беларускімі справамі, іў гэтым выпадку, калі гэта маладыя людзі з Нямеччыны, аднаго з важнейшых сёння кірункаў беларуска-еўрапейскай палітыкі, нам дзеля будучыні вельмі важна, і для сённяшняга дня. Маладыя людзі крэатыўныя, і для іх важна пачуць, што ёсць незалежнае беларускае мысленне, што павінна быць незалежная дзяржава Беларусь, як Украіна. І на гэтыя рэчы звярталася ўвага.

Старшыня ўправы «Радыё Рацыя» Яўген Вапа нагадаў, што ўсходняя мяжа Польшчы адначасова з’яўляецца і мяжой усяго Еўрапейскага звязу. Таму існыя праблемы польска-беларускага памежжа датычаць таксама і студэнтаў з Нямеччыны.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях