«Репортеры без границ»: «Интернет находится под особым вниманием властей Беларуси»
2- 13.02.2008, 18:36
Сегодня международная неправительственная организация "Репортеры без границ" опубликовала ежегодный доклад о положении со свободой прессы в мире.
Сёлетні даклад называецца “Гаротны стан журналістаў у 98 краінах сьвету”. Дзьве з паловай старонкі дакладу прысьвечаныя становішчу са сродкамі масавай інфармацыі і інтэрнэтам у Беларусі.
У прэамбуле да свайго дакладу “Рэпартэры бязь межаў” адзначаюць, што “недахоп рашучасьці дэмакратычных краінаў у абароне свабоды прэсы насьцярожвае”.
Што да Беларусі, то “сытуацыя са свабодай прэсы ў апошняй дыктатуры Эўропы не палепшылася ў 2007 годзе. Ціск афіцыйных уладаў на мэдыі працягваецца, і інтэрнэт таксама трапіў пад пільную ўвагу”, — канстатуюць “Рэпартэры бязь межаў”.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна адзначыла, што даклад “Рэпартэраў бязь межаў” зьявіўся адначасова з выступам Аляксандра Лукашэнкі перад студэнтамі журфаку, дзе беларускі кіраўнік выказаў сваё бачаньне сытуацыі. Але разуменьне ролі прэсы ў абодвух бакоў рознае:
“Тое, што сродкі масавай інфармацыі павінны кантралявацца дзяржавай, — такога кшталту выказваньне выклікае непаразуменьне. Таксама ўчора гучала, што нашы мэдыі зьяўляюцца баромэтрам грамадзкай думкі, уплываюць на палітычныя рашэньні. Сёньня можна, наадварот, канстатаваць, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ня толькі не адлюстроўваюць грамадзкую думку, а проста зьяўляюцца статыстамі ўлады, яны сёньня выконваюць прапагандысцкія замовы, забясьпечваюць ідэалягічнае суправаджэньне гэтых палітычных рашэньняў”, -- паведаміла старшыня БАЖ у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.