16 декабря 2025, вторник, 1:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Осужденного на «Процессе 14-ти» активиста срочно забирают в армию

Демократического активиста Владимира Сергеева, одного из участников «Процесса 14-ти», срочно забирают в армию.

Як паведамляе праваабрончы цэнтр “Вясна”, зараз ён знаходзіцца ў ваенкамаце Партызанскага раёна Менска.

Сяргееў паведаміў па тэлефоне, што ў ваенкамаце спасылаюцца на нейкае спецраспараджэньне, згодна з якім ён мусіць служыць у войску, нягледзячы на судзімасьць.

Праваабронцы адзначаюць, што ў адпаведнасьці з Законам “Аб вайсковай службе ў Рэспубліцы Беларус”, прызыву на тэрміновую вайсковую службу не падлягаюць асобы, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці і маюць непагашаную судзімасць.

Аднак прысуд у дачыненьні да Сяргеева яшчэ не ўступіў у законную сілу, паколькі Менгарсуд не разгледзеў ягоную касацыйную скаргу. Уладзімер Сяргееў быў пакараны штрафам у 100 базавых велічынь. Такім чынам, калі яму адмовяць у задавальненьні скаргі і прысуд уступіць у законную сілу, не зразумела, якім чынам, служачы ў войску, ён здолее выплаціць штраф у 3,5 мільёна рублёў.

Суд Цэнтральнага раёна Менску напрыканцы траўня прысудзіў удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да 2 гадоў абмежавання волі, непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 год абмежавання волі. Дагэтуль моладзевы актывіст Андрэй Кім тым жа судом быў пакараны на 1, 5 гады калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч - прысуджаныя да абмежавання волі. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь. Прысуд выносілі суддзі Валерый Есьман і Алена Ілліна.

На акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзілі людзей, выйшлі тысячы прадпрымальнікаў, якія на знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях