23 мая 2022, понедельник, 2:19
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Беларусы ЗША запатрабавалі спыніць руйнаванне Курапатаў

Беларусы ЗША запатрабавалі спыніць руйнаванне Курапатаў

У Маямі адбыўся стыхійны мітынг.

Беларусы, удзельнікі аддзела Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) Паўднёвай Фларыды, якіх усёй душой хвалююць падзеі, што адбываюцца ў Курапатах, сабраліся на стыхійны мiтынг у Маямі, каб падтрымаць абаронцаў мемарыялу, перадае «Радыё Рацыя».

«Мы выказваем глыбокую падзяку Паўлу Севярынцу і яго сябрам за прамы эфір з Курапатаў, за абарону гэтага помніка і проста за добрае сэрца», – сказаў Андрэй Пушкароў, удзельнік мітынгу.

Гэтак жа выказалася Паліна Чарняк: «Мы вельмі рады таму, што ёсць неабыякавыя людзі, якія ў гэты будні дзень знайшлі час, каб выказаць падтрымку нашым землякам. Асобную падзяку хочацца выказаць СМІ ўсяго свету за тое, што асвятляюць гэты сапраўдны вандалізм, які прадыктаваны ўладамі Беларусі».

Пасля правядзення мітынгу былі запалены свечкі і ўсе ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх пахаваных у Курапатах.