9 июня 2026, вторник, 4:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Чаргінец запалохвае беларускі Інтэрнэт

9

2-га кастрычніка адкрылася восеньская сесія парламента, і ўжо сёння на ёй разглядаўся праект Закону “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі“. У законапраекце ёсць нормы, накіраваныя непасрэдна на рэгуляванне інфармацыі ў Інтэрнэце. Ці змогуць такім шляхам увесці цэнзуру ў Інтэрнэце і павялічыць кантроль?

Юрыст Андрэй Бастунец у інтэрв’ю “Еўрарадыё” мяркуе, што шмат пытанняў застаюцца нявырашанымі:“З аднаго боку, ў законапраекце ідзе гаворка пра тое, што дзейнасць у Інтэрнэце будзе свабодная, але далей запісана – у межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Якія гэта межы? Кіраўнік праекта e-belarus.org Міхаіл Дарашкевіч лічыць артыкул, што тычыцца рэгістрацыі рэсурсаў, небяспечным:

“На жаль, там гаворыцца, што рэгістрацыя будзе адбывацца на добраахвотнай аснове, але мы можам меркаваць, што добраахвотная аснова будзе значыць, што тыя, хто не зарэгістраваўся, не будуць дапушчаныя да чаго-небудзь. Напрыклад, вы не рэгіструеце свой рэсурс, а потым узнікае пытанне, што, умоўна кажучы, на якое-небудзь мерапрыемства дапускаецца толькі той, хто зарэгістраваны”.

У мінулым годзе была прынята пастанова пра электронныя крамы і тычылася таго, што ўсе крамы павінны знаходзіцца у дамене BY і павінны хосціцца ў Беларусі. Андрэй Бастунец упэўнены, што рэгуляванне такой глабальнай з’явы як інтэрнэт, у межах адной краіны – недасканалае:

“Некаторыя сайты могуць рэгістравацца ў іншых даменных зонах, напрыклад, org, info і г.д. І я не думаю, што могуць быць нейкія забароны гэта зрабіць. З іншага боку, якім чынам будуць рэгуляваць дзейнасць гэтых рэсурсаў, і не абавязкова створаных беларускімі грамадзянамі ў Беларусі, – вельмі вялікае пытанне”.

Акрамя пералічаных недакладнасцяў эксперты таксама вылучаюць вялізную колькасць розных сфер, якія спрабуюць ахапіць законам, а таксама праблему недакладнасці фармулёвак. Міхаіл Дарашкевіч апроч гэтага таксама адзначае, што пакуль закон у асноўным з’яўляецца палітычным сімвалам, які ўвесь час выкарыстоўваюць як сродак для пагрозы.

Старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы “савета рэспублікі” Мікалай Чаргінец у размове з Еўрарадыё зазначыў, што такі закон неабходны, бо кожная краіна імкнецца да рэгулявання такіх пытанняў заканадаўчым шляхам:

“Рэгістрацыю трэба разглядаць як элементарны ўлік, тут няма дазвольнай ці забараняльнай функцыі – проста рэгістрацыя. Проста кантралюецца дзейнасць, і ў выпадку неабходнасці сайт могуць закрыць”.

Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях