9 июня 2026, вторник, 4:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Эўразьвяз расцэньвае затрыманьне Івашкевіча як нэгатыўны сыгнал

“Затрыманьне сябра аргкамітэта “Эўрапейскага маршу” – цалкам нэгатыўны сыгнал беларускаму грамадзтву і міжнароднай супольнасьці,” – так пракамэнтавала затрыманьне Віктара Івашкевіча прэсавы прадстаўнік кіраўніка замежнай палітыкі Эўразьвязу Хаўера Саляны Крысьціна Галяк.

Паводле яе, затрыманьне Івашкевіча “выклікае вялікае шкадаваньне”.

Яна падкрэсьліла, што акцыя 14 кастрычніка заплянаваная, як выключна мірная і закліканая кансалідаваць шырокія колы беларускага грамадзтва, якія падтрымліваюць разьвіцьцё адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

“Мы рады, што грамадзянская супольнасьць краіны дасылае дакладны сыгнал аб сваёй гатоўнасьці весьці дыялёг з уладамі на тэму, якая зьяўляецца галоўнай ідэяй маршу – гэтая ідэя падкрэсьлівае неканфрантацыйнасьць усяго праекту” – заявіла Крысьціна Галяк.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях