9 июня 2026, вторник, 5:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У будущих журналистов спросят дату Дня независимости

Прием заявлений на профессионально-психологическое собеседование закончился 31 марта. Пройти собеседование по специальностям «журналистика» и «международная журналистика» в БГУ захотели 519 человек.

Такую лічбу падала прэс-службе БАЖ адказная сакратарка прыёмнай камісіі БДУ Людміла Хухлындзіна. Гэта менш, чым запісалася на іншыя спецыяльнасці, што вымагаюць папярэдняга сумоўя: напрыклад, на «міжнародныя дачыненні» заявы падалі 770 чалавек, на «мытную справу» — 540, на «правазнаўства» — 1861.

Да 15 сакавіка былі сфармаваныя камісіі, якія будуць праводзіць сумоўі. Аднак персанальнага складу камісій супрацоўнікі БДУ не раскрываюць. Спн. Хухлындзіна зазначыла толькі, што ў камісію па «журналісцкіх» спецыяльнасцях будуць уваходзіць прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, адпаведных факультэтаў, а таксама прафесійныя псіхолагі з розных кафедр БДУ.

Як высветліла газета «КП в Беларуси», прэтэндэнтаў на навучанне па спецыяльнасцях «журналістыка» і «міжнародная журналістыка» падчас сумоўя могуць чакаць наступныя пытанні: «Якія моладзевыя выданні і праграмы вы ведаеце?», «Як вы разумееце, што журналістыка — від творчай дзейнасці?», «Што вы можаце распавесці замежніку пра беларускую культуру і традыцыі народу Беларусі?», «Якія падзеі ў беларускай гісторыі вы лічыце самымі важнымі?», «Калі святкуецца Дзень незалежнасці нашай краіны?», «З якімі дзяржавамі ўсталяваныя найбольш шчыльныя ўзаемавыгадныя дачыненні?» і г.д.

Сумоўе закране ўсіх абітурыентаў без выключэння, незалежна ад формы навучання — дзённай альбо завочнай (у тым ліку і дыстанцыйнай), бюджэтнай альбо платнай. У часе онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА 26 сакавіка міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выказаў упэўненасць, што платная форма навучання не павінна вызваляць абітурыента ад сумоўя: «Мы тут вызначаем якасці, неабходныя для прафесіі… І не мае розніцы — будзе вучыцца ён на платнай аснове ці за бюджэтныя сродкі. ВНУ выдае дыплом узору, аднолькавага для ўсіх, таму і патрабаванні для ўсіх аднолькавыя», — рэзюмаваў А. Радьзкоў.

Сп. Радзькоў запэўніў, што сяброўства ў арганізацыях кшталту «БРСМ» альбо «Белая Русь» камісіяй «улічвацца не будзе». У той жа час, дадаў ён, «мы лічым, што гэта чалавеку дапаможа, бо праца ў грамадскіх арганізацыях развівае лідэрскія якасці, камунікабельнасць, то бок развівае чалавека».

«Калі казаць пра журналістаў, то іх учынкі могуць прыводзіць да вельмі сур’ёзных палітычных і эканамічных наступстваў», — зазначыў міністр, абгрунтоўваючы неабходнасць сумоўя для будучых журналістаў.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях